Замашша
| Замашша, трансьліт. Zamašša | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Сваткаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°44′15″ пн. ш. 27°03′57″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 13 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222384 |
| СААТА | 6240840026 |
| Нумарны знак | 5 |
| Замашша на мапе Беларусі ± Замашша | |
За́машша[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1868 г. вёска Княгінінскай воласці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 6 двароў, 67 жыхароў. З 1884 тут працавала школа граматы, у якой у 1896/97 навучальным годзе вучыліся 10 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. У 1904 годзе на месцы сучаснай вёскі існавалі: вёска (172 жыхары) і фальварак, валоданьне Пілсудскага, 12 жыхароў. У 1908 г. у вёсцы 19 двароў, 160 жыхароў.
З 1921 года вёска ў складзе гміны Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва.
З 12.10.1940 году ў Сваткаўскім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 1952 г. у Брусоўскім сельсавеце, з 20.01.1960 г. у Менскай вобласьці, з 01.10.1973 ў Вузьлянскім, з 23.03.1987 г. у Сваткаўскім сельсавеце.
У 1940 годзе створаны калгас імя Леніна. У 1940 годзе 42 двары, 187 жыхароў. Пасьля вайны адноўлены калгас. З 1954 году вёска знаходзілася ў складзе калгасу імя Леніна (да 09.11.1961 г. калгас імя Сталіна, з 1988 цэнтар — вёска Сваткі), з 1994 г. — аграфірмы «Зара», з сакавіка 1997 г. — сельскагаспадарчага прадпрыемства імя М. Танка (цэнтар — Сваткі).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 29.
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі