Кашонаўка
Кашонаўка | |
трансьліт. Kašonaŭka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Сваткаўскі |
Насельніцтва: | 2 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222384 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°49′35.00″ пн. ш. 27°4′27.01″ у. д. / 54.8263889° пн. ш. 27.0741694° у. д.Каардынаты: 54°49′35.00″ пн. ш. 27°4′27.01″ у. д. / 54.8263889° пн. ш. 27.0741694° у. д. |
± Кашонаўка |
Кашо́наўка[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1868 годзе Кашонаўка — засьценак Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 1 двор, 8 жыхароў. У 1904 годзе Кашонаўка — вёска той жа воласьці і павету, 26 жыхароў, у 1908 годзе 25 жыхароў.
У 1921 годзе засьценак у складзе гміны Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 году Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва, 4 двары, 23 жыхары.
З 12 кастрычніка 1940 года ў Лук’янаўскім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 году Маладэчанскай вобласьці, з 1951 году ў Сваткаўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 году ў Менскай вобласьці.
У 1948 годзе жыхары вёсак Кашонаўка і Старынкі арганізавалі калгас імя Кірава. З 1959 году вёска ў складзе калгасу «Зара», з 1 лютага 1988 году — калгасу імя Леніна (цэнтар — вёска Сваткі), з 1994 года — аграфірмы «Зара», з сакавіка 1997 году — сельскагаспадарчага прадпрыемства імя М. Танка (цэнтар — Сваткі).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1921 год — 4 двары, 23 жыхары[2].
- 1931 год — 6 двароў, 25 жыхароў[3].
- 1940 год — 12 двароў, 62 жыхары
- 1960 год — 21 жыхар
- 1997 год — 2 двары, 5 жыхароў
- 2009 год — 2 чалавекі[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 29.
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 42
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі