Бонда (вёска)
| Бонда, трансьліт. Bonda | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Сваткаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°44′18″ пн. ш. 27°00′06″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 2 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222384 |
| СААТА | 6240840006 |
| Нумарны знак | 5 |
| Бонда на мапе Беларусі ± Бонда | |
Бо́нда[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1846 вёска маёнтку Вузла Вялейскага павету Віленскай губэрні, валоданьне К. І. Тызэнгаўзу, 5 двароў, 43 жыхары. У 1868 годзе ў вёсцы 3 двары, 37 жыхароў. У 1904 годзе ў складзе Мядзельскай воласьці Вялейскага павету, 59 жыхароў, ў 1908 годзе 5 двароў, 67 жыхароў.
У 1921 г. вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства.
З 12.10.1940 году ў Брусоўскім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 Маладэчанскай абласьцей, з 21.05.1951 г. у Сваткаўскім сельсавеце, з 20.01.1960 г. Менскай вобласьці, з 01.10.1973 г. у Вузьлянскім сельсавеце, з 23.03.1987 г. зноў у Сваткаўскім сельсавеце.
У 1948 годзе створаны калгас «Запавет Леніна». З 15.04.1954 г. вёска ў складзе калгасу імя Леніна (да 09.11.1961 г. калгас імя Сталіна, з 1988 цэнтар — Сваткі), з 1994 г. у аграфірме «Зара», з сакавіка 1997 году ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве імя М. Танка (цэнтар — вёска Сваткі).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 29.
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі