Воўк (сузор’е): розьніца паміж вэрсіямі
крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Lupus_(constellation)?oldid=531844369 |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 03:28, 17 студзеня 2013
Воўк | |
Лацінская назва | Lupus |
---|---|
· у родным склоне | Lupi |
· скарот | Lup |
Простае ўзьняцьцё | 15,3г |
Схіленьне | −45° |
Квадрант | SQ3 |
Плошча | 334 кв. гр. (46-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 41 |
Зорак з плянэтамі | 5 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 3 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 1 |
Найярчэйшая зорка | α Lup (2,30m) |
Найбліжэйшая зорка | LHS 397 (19,35 сьв. г., 5,92 пк) |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +35° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу чэрвеня. |
Воўк (па-лацінску: Lupus, Lup) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба. Воўк быў адным з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў. Разьмешчана між Цэнтаўрам і Скарпіёнам.
Гісторыя і міталёгія
У даўнія часы сузор’е разглядалася як астэрызм у сузор’і Цэнтаўра і абазначала адвольную жывёлу, прынесеную ў ахвяру Цэнтаўру. Ад сузор’я гэты кавалак неба не адасаблялі да Гіпарха Нікейскага, які назваў сузор’е Therion (па-беларуску: зьвер) у 200-х гадох да н. э. Але і да Пталемэя сузор’е не асацыявалася зь нейкай пэўнай жывёлай — назва «Воўк» зьявілася ў лацінскім перакладзе пталемэеўскіх працаў.
Імаверна, што грэцкае сузор’е насамрэч паходзіла з бабілёнскай фігуры, вядомай пад назвай «Разьюшаны пёс» (UR.IDIM). Гэта была дзіўная пачвара з галавой і целам ад чалавека, і нагамі і хвастом ад ільва (клінапісны знак UR любую драпежную жывёлу: ільва, воўка, сабаку і іншых). У вядомых крыніцах яе знаходзілі разам з богам Сонца і іншай міталягічнай істотай, чалавекам-зубром, што, магчыма, і паўплывала на грэцкае сузор’е Цэнтаўра.[1]
Крыніцы
- ^ Gavin White Babylonian Star-lore. — Solaria Pubs, 2008. — С. 145 і 59.
Вонкавыя спасылкі
Воўк (сузор’е) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|