Чо Кю-Сон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чо Кю-Сон
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 студзеня 1998(1998-01-25)[1] (26 гадоў)
Рост 188 см[3]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Міт’юлян
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2020
2020—2023
2021—2022
2023—
Анян
Чонбук Хёндэ Мотарз
Кімчхон Санму (арэнда)
Міт’юлян
33 (14)
43 (13)
48 (20)
20 (9)
Зборныя
2021— Рэспубліка Карэя 37 (9)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
11 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
6 лютага 2024.

Чо Кю-Сон (па-карэйску: 조규성; нар. 25 студзеня 1998 году) — паўднёвакарэйскі футбаліст, нападнік дацкага клюбу «Міт’юлян» і нацыянальнай зборнай Рэспублікі Карэя.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кю-Сон на моладзевым узроўні выконваў функцыі абарончага паўабаронцы, навучаючыся і гуляўчы ў складзе каманды ўнівэрсытэту Кванджу. Тым ня менш, галоўным трэнэр дружыны быў незадаволены выступамі футбаліста і перакваліфікаваў яго ў нападнікі ў 2017 годзе[4].

У 2019 годзе гулец далучыўся да клюбу другога дывізіёну чэмпіянату Рэспублікі Карэя «Анян», дзе раней ужо гуляў некаторы час[5]. Менавіта ў гэты момант талент Кю-Сона цалкам выкрыўся, то бок ён увайшоў у сымбалічную зборную лігі паводле вынікаў сэзон, заняўшы трэці радок у сьпісе найлепшых бамбардзіраў К-Лігі 2. Такія паказьнікі зацікавілі клюбы эліты, дзякуючы чаму нападнік далучыўся да шэрагаў «Чонбук Хёндэ Мотарз» у наступным сэзоне[6].

У новым клюбе футбаліст меў гульнявы час, але эфэктыўна скарыстаць яго ня здолеў. У 2021 годзе ён быў вымушаны часова далучыцца да вайсковага футбольнага клюбу «Кімчхон Санму», дзе выкананьня свайго вайсковага абавязку[7]. Такая зьмена каманды паспрыяла разьвіцьцю гульца, які павысіў свае фізычныя і тэхнічныя здольнасьці[8]. Пачаўшы сэзон 2022 году яшчэ ў вайсковым клюбу, па вяртаньні ў «Чонбук Хёндэ Мотарз» карэец стаў найлепшым бамбарздзірам К-Лігі 1. Ён таксама здабыў разам з клюбам Кубак Рэспублікі Карэя, улучыўшы ключовыя галы ў брамы супернікаў у паўфінале і фінале.

11 ліпеня 2023 года Чо склаў пяцігадовую ўгоду з дацкім клюбам «Міт’юлян»[9]. 22 ліпеня 2023 году гулец дэбютаваў у складзе новай каманды, улучыўшы ў пачатковым матчы мяч у браму «Відаўрэ», што прынесла клюбу перамогу зь лікам 1:0[10].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кю-Сон дэбютаваў у складзе зборнай Рэспублікі Карэя 7 верасьня 2021 году ў кваліфікацйным матчы чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборнай Лібану[11]. У лістападзе 2022 году нападнік быў улучаны ў заяўку зборнай на чэмпіянат сьвету 2022 году. У другім матчы дружыны на турніры ён пацэліў галы ў браму зборнай Ганы, але гэта ня здолела ўаратаваць азіяцкую зборную ад паразы. Дзякуючы гэтаму дублю, Кю-Сон стаўшы першым паўднёвакарэйскім гульцом, які калі-небудзь забіў 2 і больш галоў у адным матчы чэмпіянатаў сьвету[12].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Чонбук Хёндэ Мотарз»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]