Перайсьці да зьместу

Чы Дон Вон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Чы Дон-Вон»)
Чы Дон Вон
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 траўня 1991(1991-05-28)[1][2][3] (35 гадоў)
Рост 189 см
Вага 80 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2011 Чонам Дрэганз[d] 33 (10)
2011—2014 Сандэрлэнд 24 (2)
2013 → FC Augsburg[d]
2013 → Аўгсбург 17 (5)
2014 → Аўгсбург 12 (1)
2014 Барусія Дортмунд II 5 (0)
2014 Барусія Дортмунд 0 (0)
2014 FC Augsburg[d]
2015—2018 FC Augsburg[d]
2015—2019 Аўгсбург 84 (7)
2018 → Дармштат-98 16 (2)
2018—2019 FC Augsburg[d]
2019—2021 Майнц 10 (0)
2021 → Айнтрахт Браўншвайг 12 (1)
2021—2024 Сэул[d] 25 (2)
2024—2025 Сувон[d] 47 (6)
2025—2026 Макартур[d] 9 (1)
Зборныя
2009—2010 Рэспубліка Карэя (да 20)[d] 9 (6)
2010—2012 Рэспубліка Карэя (да 23)[d] 17 (3)
2010—2019 Рэспубліка Карэя 55 (11)

Чы Дон Вон (па-карэйску: 지동원; нар. 28 траўня 1991 году, Чэджу, Рэспубліка Карэя) — колішні карэйскі футбаліст, нападнік. Выступаў за нацыянальную зборную Карэі.

На працягу 2007—2008 гадоў займаўся ў акадэміі «Рэдынгу», пасьля чаго вярнуўся ў Карэю. Першым прафэсійным клюбам Чы Дон Вона стаў «Чонам Дрэганз». Нападнік дэбютаваў у камандзе 27 лютага 2010 году ў матчы супраць «Ічхон Юнайтэд»[4]. У матчы з «Канвонам», згуляным 28 сакавіка 2010 году паўднёвакарэйскі нападнік забіў першы гол у сваёй клюбнай кар’еры[5]. Усяго Чы правёў за клюб 33 матчу, у якіх забіў 10 галоў.

Улетку 2011 году паўднёвакарэйскі форвард стаў гульцом «Сандэрлэнду». Футбаліст упершыню згуляў за ангельскі клюб у матчы першага туру чэмпіянату Ангельшчыны супраць «Лівэрпулу»[6]. Першы гол у прэм’ер-лізе нападнік забіў 10 верасьня 2011 году ў браму «Чэлсі»[7]. Усяго за сэзон 2011—2012 гадоў Чы згуляў у ангельскай Прэм’ер-лізе 19 матчаў і забіў 2 галы, аднак у першай палове наступнага сэзону гульнявой практыкі футбаліст амаль не атрымліваў і ў студзені 2013 году быў адпраўлены ў арэнду ў нямецкі «Аўгсбург». Забіўшы 5 галоў у 17 згуляных у Бундэсьлізе матчах, форвард праз паўгоду вярнуўся ў Ангельшчыну. Аднак гулец зноў не пажадаў замірыцца зь недахопам гульнявой практыкі і 16 студзеня 2014 году Чы вярнуўся ў «Аўгсбург», падпісаўшы кантракт да канца сэзону[8].

17 красавіка 2014 году было аб’яўлена пра тое, што ўлетку, па сканчэньні сэзону, Чы стане гульцом дортмундскай «Барусіі», зь якой ён падпісаў кантракт да 2018 году[9].

Міжнародная кар'ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Чы ў складзе алімпійскай зборнай Паўднёвай Карэі браў удзел у алімпійскім футбольным турніры 2012, дзе згуляў 6 матчаў, забіў 2 галы і заваяваў разам з камандай бронзавыя мэдалі.

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 30 сьнежня 2010 году ў таварыскім матчы са зборнай Сырыі і забіў адзіны гол у сустрэчы[10]. Нападнік быў уключаны ў заяўку зборнай для ўдзелу ў Кубку Азіі 2011 году і правёў на турніры 6 матчаў, у якіх забіў 4 галы. У складзе зборнай Чы ўдзельнічаў у адборачным турніры да чэмпіянату сьвету 2014 году. У рамках турніру форвард згуляў 11 матчаў і забіў 2 галы (2 верасьня 2011 году ў браму Лібану)[11].

У 2014 годзе ўключаны ў склад зборнай Карэі на чэмпіянат сьвету.

Рэспубліка Карэя:

  1. ↑ Dong-Won Ji // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ↑ Ji Dong-won // FBref (анг.)
  3. ↑ Dong-Won Ji // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ↑ Soccerway.com Архіўная копія ад 2012-10-03 г.
  5. ↑ Soccerway.com Архіўная копія ад 2012-10-03 г.
  6. ↑ Transfermarkt.at Архіўная копія ад 2012-10-03 г.
  7. ↑ Transfermarkt.at Архіўная копія ад 2012-10-03 г.
  8. ↑ Dong-Won Ji kommt zum FCA zuruck
  9. ↑ BVB verpflichtet Dong-Won Ji
  10. ↑ Soccerway.com Архіўная копія ад 2012-10-03 г.
  11. ↑ Soccerway.com

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Ji Dong-won(недаступная спасылка) Профіль на kleague.com (карэйскі)
  • Ji Dong-won Профіль на kleague.com soccerbase.com
  • Ji Dong-won Профіль на kleague.com FIFA.com