Кі Сон-Ён
| Кі Сон-Ён | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 24 студзеня 1989[1][2][3][…] (37 гадоў) | |
| Рост | 189 см | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Пхохан Стылерз[d] | |
| Нумар | 40 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2006—2009 | Сэул[d] | 60 (7) |
| 2009—2012 | Сэлтык | 66 (9) |
| 2012—2018 | Сўонсі Сіці | 139 (12) |
| 2013—2014 | → Сандэрлэнд | 27 (3) |
| 2018—2020 | Ньюкасл Юнайтэд | 21 (0) |
| 2020 | Мальёрка | 1 (0) |
| 2020—2025 | Сэул[d] | 138 (7) |
| 2025— | Пхохан Стылерз[d] | 0 (0) |
| Зборныя | ||
| 2004 | Рэспубліка Карэя (да 17)[d] | 6 (3) |
| 2006—2007 | Рэспубліка Карэя (да 20)[d] | 16 (2) |
| 2007—2012 | Рэспубліка Карэя (да 23)[d] | 22 (1) |
| 2008—2019 | Рэспубліка Карэя | 110 (10) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Кі Сон-Ён (па-карэйску: 기성용; нар. 24 студзеня 1989 году, Кванджу, Рэспубліка Карэя) — паўднёвакарэйскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Пхохан Стылерз» і нацыянальнай зборнай Рэспублікі Карэі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У маладосьці Кі навучаўся ў спартовай школе ў Аўстраліі. Аднак калі яму прапанавалі прафэсійны кантракт з клюбу «Сэул», гулец вырашыў вярнуцца на радзіму. Дэбютаваў за клюб малады паўабаронца ў 2007 годзе. У сэзоне 2008 году Кі стаў сапраўдным лідэрам клюбу, чым прыцягнуў увагу эўрапейскіх клюбаў.
25 жніўня 2009 году ў СМІ зьявіліся паведамленьні, што ў «Сэул» з мэтай набыцьця Сон-Ёна зьвярнуўся шатляндзкі клюб «Сэлтык»[4]. Праз тры дні было абвешчана, што «Сэлтык» набыў правы на Сон-Ёна за 2,1 мільёну фунтаў стэрлінгаў. Гулец далучыўся да сваёй новай каманды ў студзені 2010 году[5].
24 жніўня 2012 году Кі падпісаў кантракт з клюбам «Сўонсі Сіці». У выніку гэтай дамовы клюб ангельскай Прэм’ер-лігі заплаціў 6 млн фунтаў стэрлінгаў. Адзін сэзон гулец правёў у арэндзе ў клюбе «Сандэрлэнд».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]7 чэрвеня 2008 году ён дэбютаваў за нацыянальную зборную Рэспублікі Карэі ў матчы кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2010 году супраць зборнай Ярданіі[6].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Сэлтык»:
- Чэмпіён Шатляндыі: 2012
- Уладальнік Кубка Шатляндыі: 2011
«Сўонсі Сіці»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2013
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sung-Yong Ki // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Ki Sung-yueng // FBref (анг.)
- ↑ SUNG YONG KI // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Ki to make Celtic move in January. BBC Sport
- ↑ В январе «Селтик» усилится корейцем. Спорт-Экспресс
- ↑ 축구희망 기성용. Hankook
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка на National Football Teams
- Нарадзіліся 24 студзеня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Кванджу
- Футбалісты клюбу «Пхохан Стылерз»
- Футбалісты клюбу «Сэул»
- Футбалісты клюбу «Сэлтык» Глазга
- Футбалісты клюбу «Сўонсі Сіці»
- Футбалісты клюбу «Сандэрлэнд»
- Футбалісты клюбу «Ньюкасл Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Мальёрка» Пальма
- Футбалісты зборнай Рэспублікі Карэя
- Паўднёвакарэйскія футбалісты
- Паўднёвакарэйскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году