Ляс-Пальмас
| Ляс-Пальмас | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| |||||
| Краіна | Гішпанія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Аўтаномная супольнасьць | Канарскія астравы | ||||
| Правінцыя | Ляс-Пальмас | ||||
| Дата заснаваньня | 1833 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Las Palmas de Gran Canaria[d] | Carolina Darias San Sebastián[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 100,55 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 8 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 28°09′ пн. ш. 15°25′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 383 308 чал. (2010) | ||||
| Этнахаронімы | palmense[1] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 928 | ||||
| Паштовы індэкс | 35001–35020 | ||||
| Нумарны знак | GC | ||||
| Сайт | laspalmasgc.es | ||||
| Ляс-Пальмас на мапе Канарскіх астравоў Ляс-Пальмас | |||||
Ляс-Па́льмас (па-гішпанску: Las Palmas) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Канарскія астравы й разам з горадам Тэнэрыфэ, зьяўляецца сталіцай гэтай супольнасьці. Амаль палова (45,9 %) насельніцтва на вострава Гран-Канарыя, на якім месьціцца горад, і 18,35 % ад усіх жыхароў астравоў жывуць у гэтым горадзе. Ляс-Пальмас зьяўляецца найбуйнейшым горадам Эўрапейскага Зьвязу, які ляжаць па-за межамі эўрапейскага кантынэнту. Ён разьмешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы гішпанскага вострава Гран-Канарыі, прыкладна за 150 кілямэтраў ад узьбярэжжа паўночна-заходняй Афрыкі ў Атлянтычным акіяне.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад быў заснаваны 24 чэрвеня 1478 году Хуанам Рэхонам і войскамі Кастыліі пасьля перамогі над гуанчамі, карэнным насельніцтвам Канарскіх астравоў. У 1492 годзе Хрыстафор Калюмб зрабіў прыпынак у Ляс-Пальмасе перад сваім першым плаваньнем у Амэрыку. На зваротным шляху ў Гішпанію ён таксама спыняўся ў горадзе. Сёньня ў ягоны гонар названы музэй у гарадзкім квартале Вэгета.
У 1595 годзе, на востраў было некалькі нападаў з боку ангельскіх карсараў, як то Джона Гоўкінса і Фрэнсіса Дрэйка. Аднак Ляс-Пальмас ня быў узяты. Горад выстаяў і пад націскам галяндзкага мараплаўцы П’ера ван дэр Доеса ў 1599 годзе. 28 чэрвеня 1599 году здарылася вырашальная бітва паміж галяндзкімі й гішпанскімі войскамі, пасьля якой Галяндыя была вымушаная раз і назаўжды забыцца пра прэтэнзіі на Канарскія астравы. У гонар гэтай перамогі быў пабудаваны Сабор Канарскіх астравоў (гішп. Catedral de Canarias), прысьвечаны Сьвятой Ганьне, заступніцы гораду.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ляс-Пальмас мае субтрапічны клімат, зь мяккай і цёплай тэмпэратурай на працягу ўсяго году. Паводле дасьледаваньня, праведзенага Томасам Ўітмарам, аўтарам працаў па кліматалёгіі Сыракускага ўнівэрсытэту ў ЗША, Ляс-Пальмас карыстаецца «найлепшы кліматам у сьвеце»[2].
Халоднае Канарскае цячэньне астуджае горад, пры гэтым адначасова зьніжаючы колькасьць ападкаў, у выніку чаго за год выпадае крыху больш за 100 мм ападкаў. Міжсэзонныя ваганьні дзякуючы ўплыву Азорскага антыцыклёну невялікія.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://dle.rae.es/palmense
- ↑ Gran Canaria Weather – The best climate in the world. Monteleon-Grancanaria.com