Антокальскія могілкі
Помнік гісторыі | |
Антокальскія вайсковыя могілкі
| |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°41′55.72″ пн. ш. 25°19′17.86″ у. д. / 54.6988111° пн. ш. 25.3216278° у. д.Каардынаты: 54°41′55.72″ пн. ш. 25°19′17.86″ у. д. / 54.6988111° пн. ш. 25.3216278° у. д. |
Першае згадваньне | 1809 |
Антокальскія могілкі | |
Антокальскія могілкі на Вікісховішчы |
Анто́кальскія мо́гілкі — помнік гісторыі ў Вільні. Знаходзяцца ў паўночна-ўсходняй частцы места, на Антокалі. Складаюцца з трох нэкропаляў: рэшткаў цьвінтару пры касьцёле Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, цьвінтару парафіі пад такой самай назвай і былых вайсковых могілак.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цяперашнія Антокальскія вайсковыя могілкі ўтварыліся ў 1809 годзе[1] як шпітальныя і ад пачатку займалі плошчу 3,94 га. У 1830 годзе ўтварыўся цьвінтар пры касьцёле Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.
У 1844 годзе шпітальныя могілкі пашырыліся на 2,18 га. На прапанову віленскага біскупа ў 1850 годзе тут заснавалі каталіцкую частку на плошчы 2,32 га. У 1905 годзе збудавалі першую невялікую царкву (архітэктар Уладзімер Быкоўскі).
У 1918 годзе X нямецкае войска заклала ў паўночнай частцы шпітальных вайсковыя нямецкія і расейскія могілкі. У 1919—1921 гадох утварыліся могілкі польскіх жаўнераў, палеглых у польска-бальшавіцкай вайне. У 1939 годзе тут хавалі польскіх жаўнераў, палеглых у змаганьні зь нацыстамі.
Па Другой сусьветнай вайне на вайсковых могілках збудавалі маўзалей савецкім жаўнерам, а таксама ганаровую алею. У 1991 годзе тут пахавалі летувісаў, забітых у сутычках з расейскімі вайскоўцамі пры абароне тэлевізійнай вежы і на мытным пераходзе ў Медніках. У 2003 годзе перазахавалі знойдзеныя парэшткі больш як 3000 жаўнераў напалеонаўскага войска[2].
Нэкропалі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыкасьцельны цьвінтар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цьвінтар пры касьцёле Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Антокалі ёсьць найвялікшымі рэшткамі прыкасьцельных нэкропаляў. На мурох касьцёла, аднае з капліцаў і агароджы знаходзяцца 14 эпітафіяў з мармуру і жалеза. Пры ўваходзе ў касьцёл зьмяшчаецца табліца ў памяць пра фундатара сьвятыні, гетмана вялікага Міхала Казімера Паца.
Сярод знакамітых асобаў, пахаваных тут, прадстаўнікі роду Агінскіх і Завішаў.
Парафіяльны цьвінтар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цьвінтар парафіі касьцёла Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ёсьць трэцім віленскім захаваным да нашага часу каталіцкім цьвінтаром, такім чынам таксама займаючы месца сярод помнікаў нацыянальнае культуры. На ім знаходзяцца старажытныя пахавальныя капліцы Завішаў, Агінскіх, Сідаровічаў і Мяйштовічаў. Гэты цьвінтар ня мае статусу ахоўнай тэрыторыі і надалей актыўна выкарыстоўваецца з шкодай да старажытных помнікаў. Ахове падлягаюць толькі некалькі магілаў, сярод якіх і надмагільле Юзэфа Завадзкага(pl), заснавальніка віленскай дынастыі выдаўцоў.
Вайсковыя могілкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Антокальскія вайсковыя могілкі знаходзяцца сярод маляўнічых Сапегаўскіх роваў і займаюць абшар, большы за 15 гектараў.
Пахаваньні нямецкіх і расейскіх вайскоўцаў часоў Першай сусьветнай вайны, польскіх жаўнераў часоў польска-бальшавіцкай і нямецка-польскай вайны, а таксама палеглых у 1991 годзе летувісаў знаходзяцца ў паўночнай частцы могілак.
Асобы, пахаваныя на могілках
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Альгірдас Бразаўскас (1932—2010) — першы прэзыдэнт Летувы
- Тэадор Буйніцкі (1907—1944) — польскі паэт
- Антанас Вэнцлава (1906—1979) — летувіскі савецкі палітык
- Канстанцін Галкоўскі (1875—1963) — беларускі дырыгент, кампазытар
- Рычардас Гавяліс (1950—2002) — летувіскі пісьменьнік
- Вінцэнта Завадзкая (1824—1894) — аўтарка папулярнай кулінарнай кнігі «Літоўская кухарка»
- Мар’ян Зьдзяхоўскі (1861—1938) — польскі гісторык і філёзаф
- Вітаўтас Кярнагіс (1951—2008) — сьпявак, складальнік песьняў
- Юстынас Марцінкявічус (1930—2011) — летувіскі паэт, драматург
- Пётра Сергіевіч (1900—1984) — беларускі мастак
- Ева Сіманайтыце (1897—1978) — летувіская пісьменьніца
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Małachowicz E. Wilno: dzieje, architektura, cmentarze. — Wrocław: Oficyna Wydawnicza Politechniki Wrocławskiej, 1996. — ISBN 83-7085-182-7