Праславянская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Глеб Бераставы (гутаркі | унёсак) у 20:36, 2 траўня 2014. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Праславянская мова
Ужываецца ў Польшчы, ва Ўкраіне,
пазьней — ва ўсёй Усходняй Эўропе
Рэгіён Усходняя Эўропа
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Дапаможная мова ў
Коды мовы
ISO 639-1

Праславя́нская мова — рэканструяваная, пісьмова незасьведчаная прамова (мова-продак) усіх моваў славянскае галіны індаэўрапейскае сям'і моваў, якая прадстаўляла сабою славянскае маўленьне, існае ў пэрыяд VІХ стст. н.э. Як у выпадку зь іншымі шматлікімі прамовамі, не існуе пісьмовых помнікаў мовы, сама мова аднаўляецца дзякуючы мэтадам кампаратывістыкі з прыцягненьнем вядомых славянскіх ды іншых індаэўрапейскіх моваў.

Імклівае разьвіцьцё мовы зьвязваецца з пашырэньнем арэалу ўжываньня мовы. Ужо ў пачатку гэтага пэрыяду мова стала зазнаваць працэс дыялектнай дыфэрэнцыяцыі, але асноўнае моўнае адзінства і ўзаемазразумеласьць сярод носьбітаў мовы захоўвалася да Х ст. або нават пазьней. У часы гэтага пэрыяду для праславянскае мовы быў уласьцівы шэраг гукавых зьменаў, часта раўнамерных па ўсім арэале мовы, што робіць мову нязручнай для яе вызначэньня ў якасьці традыцыйнай прамовы. Пэрыяд гэтых агульных дыялектных зьменаў у праславянскай мове ў заходняй лінгвістыцы вядомы як агульнаславя́нская.

Эпоху існаваньня праславянскае мовы ўмоўна дзеляць на тры пэрыяды: раньні, сярэдні й позьні, для якіх былі характэрныя практычна адсутныя, умераныя й значныя дыялектныя адрозьненьні адпаведна. Позьні пэрыяд праславянскае мовы часам згадваецца сярэднеагульнаславянскі[1]. Мова, апісаная ў гэтым артыкуле, у асноўным датычыць маўленьня VIIVIII стст. і таксама не зьяўляецца пісьмова засьведчанай, але да яе ў пэўнай ступені блізкі дыялект грэцкае Македоніі ІХ ст. (гл. стараславянская мова).

Гісторыя

Праславянская мова ўтварылася ў выніку распаду праіндаэўрапейскае мовы. Акрамя гэтага, існуюць тэорыі, якія прапаноўваюць аб'яднаньне славянскай і балцкай галінаў унутры індаэўрапейскай сям'і (гл. балта-славянскія мовы) і, адпаведна, падразумяваюць паходжаньне прабалцкай і праславянскай моваў у выніку вылучэньня з праіндаэўрапейскай мовы прабалцкае мовы, якая пазьней распалася на прабалцкую й праславянскую мовы. У другой палове І тыс. н.э., разам зь імклівым ростам славянамоўнага арэалу, пачаўся працэс распаду праславянскае мовы на асобныя мовы.

У сучаснай лінгвістыцы няма кансэнсусу наконт пэрыядызацыі праславянскае мовы або тэрмінаў для апісаньня гэтых пэрыядаў. У гэтым артыкуле выкарыстоўваецца наступная схема разьвіцьця праславянскае мовы:

  • Даславянскі (каля 1500 г. да н.э. — 300 г. н.э.). Доўгі, стабільны пэрыяд паступовага разьвіцьця, які, у прыватнасьці, характарызуецца, значнымі фаналягічнымі зьменамі ў сыстэме прасодыі (тон, націск, рэгтістар);
  • Раньнеславянскі (каля 300—600 гг. н.э.). Пэрыяд існаваньня аднастайнага маўленьня, падчас якога, між іншым, сталі адбывацца працяглыя зьмены ў фанэтыцы й фаналёгіі. Для гэтага пэрыяду не аднаўляюцца дыялектныя адрозьненьні, што дазваляе лічыць маўленьне гэтага часу агульным продкам славянскіх моваў;
  • Сярэднепраславянскі (прыкладна 600—800 гг. н.э.). Этап, у часы якога пачынаюць ідэнтыфікавацца найранейшыя дыялектныя зьмены, пашырэньне славянамоўнага арэалу, працяг зьменаў у фанэтыцы ды фаналёгіі. Незважаючы на зьяўленьне нязначных дыялектных адрозьненьняў, большасьць гукавых зьменаў заставаліся аднастайнымі й пасьлядоўнымі; да канца гэтага пэрыяду зычныя й галосныя ў асноўным супадалі з падобнымі гукамі сучасных славянскіх моваў. З гэтае прычыны, праславянскія рэканструкцыі ў навуковых працах і этымалягічных слоўніках, як правіла, адносяцца да гэтай эпохі;
  • Позьнепраславянскі (800—1000 гг., у Кіеўскай Русі, імаверна, — да сярэдзіны ХІІ ст.). Пэрыяд функцыянаваньня ўсяго славянамоўнага арэалу як арэалу адзінай мовы, па якім поўнасьцю мелі пашырэньне гукавыя зьмены, якія, аднак, часта сталі атрымліваць уласнае разьвіцьцё.

У гэтым артыкуле апісваецца ў першую чаргу сярэднепраславянскі пэрыяд мовы. Таксама ахопліваецца позьнепраславянскі пэрыяд у выпадку, калі тагачасныя дыялектныя зьмены зьяўляліся агульнымі на ўсім славянамоўным арэале. Асобныя дыялектныя інавацыі ў выпадку іх існаваньня на тым ці іншым адцінку гісторыі мовы пазначаныя адпаведным чынам.

Лінгвістычная характарыстыка

Фанэтыка, фаналёгія

Ніжэй прыведзены гукавы лад, які рэканструюецца для сярэднепраславянскае мовы. Для запісу выкарыстоўваецца ўласны фанэтычны запіс, прыняты ў славістыцы, які не супадае з IPA.

  • Галосныя:

Графы «галосныя задняга шэрагу» й «галосныя сярэдняга шэрагу» могуць таксама разумецца як неагубленыя задняга шэрагу ды агубленыя задняга шэрагу адпаведна. Тым ня менш, агубленьне галосных задняга шэрагу было ўласьцівым толькі для галосных *y ды *u. Агубленьне іншых галосных насіла факультатыўны характар. Галосныя, пазначаныя як доўгія й кароткія, адрозьнівалі таксама паказчык якасьці. Агулам, даўжыня галосных у праславянскай мове мела наступнае разьвіцьцё. Некаторыя лінгвісты пазьбягаюць выкарыстаньня тэрмінаў кароткі й доўгі галосны, выкарыстоўваючы замест іх тэрміны слабы й напружаны[2].

  • Раньнеславянскі пэрыяд — істотнае значэньне супрацьпастаўленьня галосных паводле іх даўжыні, пра што сьведчаць, напрыклад, грэцкія транскрыпцыі славянскіх лексэмаў або раньнія славянскія запазычваньні ў фіна-вугорскіх мовах;
  • Сярэднепраславянскі пэрыяд — даўжыня галоснага захоўвае сваё значэньне. Верагодна, сэнсаадрозныя функцыі іграла якасьці (гл. вышэй);
  • Позьнепраславянскі пэрыяд — розны лёс разьвіцьця доўгіх і кароткіх галосных, у выніку чаго першапачаткова кароткія галосныя набываюць кароткія аналягі й наадварот (напрыклад, доўгі *o або кароткі *a). Кароткія галосныя верхняга ўздыму *ь/ĭ, *ъ/ŭ былі страчаныя або перайшлі ў галосныя сярэдняга ўздыму, што, такім чынам, пакінула іх доўгія пары *i, *y, *u без кароткіх аналягаў. Гэтае разьвіцьцё спрычынілася да таго, што якасьць галоснага стала асноўым адраджэньнем між галоснымі, у той час як даўжыня стала абумоўлівацца націскам або іншымі рысамі, а даўжныя страціла сэнсаадрозную ролю.

Для праславянскае мовы рэканструюецца наступны лад галосных гукаў:

Кароткія
Пяр.
шэрагу
Сяр.
шэрагу
Зад.
шэрагу
Верх.
ўздыму
ь/ĭ ъ/ŭ
Сяр.
ўздыму
e o
Ніжн.
ўздыму
Доўгія
Пяр.
шэрагу
Сяр.
шэрагу
Зад.
шэрагу
Верх.
ўздыму
i y u
Сяр.
ўздыму
ě
Верх.
ўздыму
a
Насавыя (доўгія)
Пяр.
шэрагу
Сяр.
шэрагу
Зад.
шэрагу
Верх.
ўздыму
Сяр.
ўздыму
ę ǫ
Ніжн.
ўздыму
Плыўныя дыфтонгі
Пяр.
шэрагу
Сяр.
шэрагу
Зад.
шэрагу
Верх.
ўздыму
ьl/ĭl, ьr/ĭr ъl/ŭl, ъr/ŭr
Сяр.
ўздыму
el, er ol, or
Верх.
ўздыму
  • Зычныя:

Для сярэднепраславянскае мовы аднаўляецца наступны набор зычных гукаў[3]:

Лябіяльныя Пярэднеязычныя Палятальныя Вэлярныя
Насавыя m n ň
Выбухныя p b t d ť ď k g
Афрыкаты c dz č (dž)
Фрыкатывы s z š, ś ž x
Дрыжачыя r ř
Лятэральныя l ľ
Апраксыманты v j
  • *c пазначае глухую альвэалярную афрыкату [t͡s], *dz — яе звонкі аналяг [d͡z];
  • *š, *ž — постальвэалярныя [ʃ] ды [ʒ] адпаведна;
  • *č, *dž — постальвэалярныя афрыкаты [t͡ʃ] і [d͡ʒ] адпаведна, пры гэтым апошняя паўставала толькі ў сьцячэньні зычных *ždž і ў наступным ва ўсіх славянскіх мовах разьвілася ў *ž[a];
  • Вымаўленьне *ť, *ď дакладна невядомае, але мяркуецца, што яны ўяўлялі сабою гемінаты (падвоеныя зычныя). Можа меркавацца, што яны мелі характар паляталізаваных зубных [tʲː dʲː] або быць палятальнымі [cː ɟː] на ўзор македонскай мовы;
  • *v, хутчэй за ўсё, уяўляў сабою лябіяльны апраксымант [ʋ]. Мажліва, ён аляфон у выглядзе білябіяльнага [w], які ўзьнікаў у пэўных пазыцыях на ўзор сучаснай славенскай мовы;
  • *l уяўляў сабою [l]. Верагодна, у шматлікіх дыялектах ён мог набываць моцнае вэлярызаванае вымаўленьне перад галоснымі задняга шэрагу — [ɫ];
  • Санорныя *ľ *ň, хутчэй за ўсё, зьяўляліся паляталізаванымі — [lʲ nʲ], або палятальнымі — [ʎ ɲ];
  • Вымаўленьне *ř дакладна не ўсталяванае, але, мажліва, ён быў блізкі да паляталізаванага дрыжачага [rʲ]. Гэты зычны ў якасьці асобнай фанэмы захаваўся толькі ў чэскай, але існаваў таксама ў старажытных формаў польскае мовы. У сучаснай польскай мове гэты гук зьліўся з [ʒ] (запісваецца як ż), але польскае [ʒ] на месцы *ř дагэтуль захоўвае гістарычнае напісаньне rz (напрыклад, straż, może, także, але orzeł, rzeka, krzak). Урэшце, у іншых мовах, у тым ліку ва ўсходнеславянскіх, *ř зьліўся *r або зазнаў дысыміляцыю ў *rj;
  • *ś уяўляў сабою [sʲ] або, магчыма, [ɕ]. Гэты зычны зьліўся з *š у заходнеславянскіх, з *s — у іншых дыялектах.

Нязначная паляталізацыя, верагодна, магла існаваць адносна ўсіх зычных у пазыцыі перад галоснымі пярэдняга шэрагу. Разам з гэтым, страчаны ер (*ь/ĭ, гл. вышэй) у большасьці словаў заходнеславянскіх і ўсходнеславянскіх моваў перайшоў у паляталізацыю зычнага, што стаўя перад ерам.

  • Прасодыя:

Як і праіндаэўрапейская мова, кожнае слова праславянскае мовы мела склад, што ўтрымліваў націск. Націск мог прыпадаць на любы склад слова і меў фанэматычнае значэньне. Націск мог быць рухомым: пры скланеньні слова ў залежнасьці ад ягонага канчатку націск мог мець сталую фіксаваную пазыцыю або перамяшчацца на іншыя склады.

Галосны мог мець музычны націск. У сярэднепраславянскай мове усе націскныя доўгія галосныя, насавыя й плыўныя дыфтонгі мелі адрозьненьне паводле двух таноў, вядомых як акутны й цыркумфлексны: першы ўяўляў сабою ўзыходзячую інтанацыю, другі — падаючую. Кароткія галосныя (*e *o *ь/ĭ ъ/ŭ) ня мелі тонавага адрозьненьня і заўсёды вымаўлялілся з падаючай інтанацыяй. Ненаціскны галосны ня меў танальных адрозьненьняў, але маглі супрацьпастаўляцца паводле сваёй даўжыні. Падобныя прасадычныя абмежаваньні дагэтуль захоўваюцца ў славенскай мове.

У позьнепраславянскі пэрыяд адбыўся шэраг зьменаў у гэтых галінах прасодыі. Так, доўгія галосныя з акутным націскам, як правіла, скараціліся, пераўтварыўшыся такім чынам у кароткія галосныя з узыходзячай інтанацыяй. Некаторыя кароткія галосныя падоўжылся, у выніку чаго ўтварыліся новыя доўгія галосныя з падаючай інтанацыяй. Разьвіўся новы тып націску, вядомы як новаакутны, які паўставаў у выніку пераходу націску на папярэдні склад; гэтая інавацыя ўзьнікла ў часы дыялектнай дыфэрэнцыяцыі праславянскае мовы і скарачэньня галосных з акутным і цыркумфлексным націскамі (гл. вышэй). Гэтая акалічнасьць ставіць пад сумнеў існаваньне ўсіх трох новых тыпаў націску на доўгіх галосных у будзь-якім дыялекце праславянскае мовы, але агулам гэтыя зьмены спрычыніліся да значнай зьмены разьмеркаваньня таноў і даўжыні галосных. Гэта, у сваю чаргу, прывяло да таго, што напрыканцы позьнепраславянскага пэрыяду амаль любы галосны мог быць кароткім або доўгім, а амаль любы націскны галосны — мець акутны або цыркумфлексны тон.

Большая частка складоў у праславянскай мове былі адкрытымі. Існавалі таксама закрытыя склады, але яны маглі сканчвацца толькі на плыўныя (*l або *r, утвараючы такім чынам плыўны дыфтонг) або мець кароткі папярэдні галосны. Існавалі сьцячэньні зычных, але яны былі дазволеныя толькі ў пачатку складу, падобныя клясэры поўнасьцю зьяўляліся часткаю складу (напрыклад, -stv- у слове *bogatĭstvo «багацьце» зьяўлялася часткаю складу -stvo).

У пачатку позьнепраславянскага пэрыяду усе або амаль усе склады пераўтварыліся ў адкрытыя ў выніку інавацыяў у галіне плыўных дыфтонгаў. У прыватнасьц, склады з плыўнымі дыфтонгамі, што пачыналіся на o або e, перайшлі ў адкрытыя (напрыклад, *tort > *trot, *trat або *torot). Выняткам з гэтае заканамернасьці сталі паўночныя лехіцкія мовы (кашубская, палабская й славінская), дзе не назіраецца мэтатэзы, але адбылося падаўжэньне складоў (напрыклад, пр.-слав. *gord > кашуб. gard, палабск. gord «горад»). У заходнеславянскіх і паўднёваславянскіх плыўныя дыфтонгі, што пачыналіся з ĭ або ŭ таксама пераўтварыліся ў адкрытыя склады, пры гэтым наступны плыўны пераўтвараўся ў складовы санорны (у палятальны — пасьля ĭ, непалятальны — пасьля ŭ)[b][4]. Урэшце, гэта прывяло да зьнікненьня закрытых складоў у гэтых мовах. Паўднёваславянскія й чэска-славацкія мовы, як правіла, захавалі складовыя санорныя, аднак лехіцкія (напрыклад, польская) разьвілі ў гэтых пазыцыях спалучэньні тыпу VC або CV (дзе C — зычны, V — галосны). Ва ўсходнеславянскіх мовах, у сваю чаргу, плыўныя дыфтонгі з ĭ ды ŭ, магчыма, таксама пераўтварыліся ў складовыя санорныя, але, як лічыцца, празь некаторы час гэтая ўласьцівасьць была страчаная.

Марфалёгія, сынтаксіс

У граматычным дачыненьні праславянская мова захавала шэраг граматычных катэгорыяў, захаваных з часоў праіндаэўрапейскае мовы, што асабліва адносіцца да назоўнікаў і прыметнікаў. Захавалася сем з васьмі праіндаэўрапейскіх склонаў (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, мясцовы[c], клічны[d]). Аблятыў, існы ў праіндаэўрапейскай мове, у праславянскай мове зьліўся з родным склонам. Захаваўся падзел на адзіночны, парны й множны лікі[e]; мужчынскі, жаночы й ніякі род. Парадыгмы зьмены дзеясловаў спрасьціліся, але разам з гэтым зазналі ўласныя інавацыі.

  • Фанэтычныя супрацьпастаўленьні:

У выніку працэсаў трох славянскіх паляталізацыяў пераўтварэньня галосных у галосныя пярэдняга шэрагу перад палятальнымі зычнымі ў словазьмене й словаўтварэньні сталі частымі разнастайныя супрацьпастаўленьні зычных і галосных, якія, аднак, былі цалкам пасьлядоўнымі й мелі ўласныя заканамернасьці. У табліцы ніжэй указаныя супрацьпастаўленьні ў праславянскай мове ў залежнасьці ад таго ці іншага суфіксу або канчатку.

Лябільныя Пярэднеязычныя Вэлярныя
Звычайная b p v m d t s z n l r g k x j
Першая паляталізацыя b p v m d t s z n l r ž č š j
Другая паляталізацыя b p v m d t s z n l r dz c ś j
+j (ётаваньне) bj pj vj mj ď ť š ž ň ľ ř ž č š
+t (у інфінітыве) t t t[f] t[g] st st st st t[h] lt[i] rt[j] ť ť ? t[k]

Галосныя набывалі пераўтвараліся ў галосныя пярэдняга шэрагу ў выпадку, калі яны знаходзіліся ў пазыцыі пасьля *j (што надавала ім ётавае вымаўленьне) або зычнага, які зазнаў прагрэсіўную паляталізацыю (гл. вышэй). Гэта стала прычынай умоўнага падзелу галосных на «мяккія» (пасьля палятальнага зычнага) і «цьвёрдыя» (у астатніх пазыцыях).

Першапачатковыя u a ū ā ē an un ūn au ai
Цьвёрдыя ъ o y a ě₁, a ǫ ǫ, ъ y u ě₂
Мяккія ь e i a a ǫ ę, ь ę u i
  • Адрозьненьне між *ě₁ ды *ě₂ заснаванае на этымалягічным чыньніку, аказваючы ўплыў на папярэднія зычныя: *ě₁ выклікае першую паляталізацыю і праз гэта пераходзіць у *a, тады як *ě₂ выклікае другую паляталізацыю і не зьмяняецца;
  • Фінальнае *-un страчвае насавы зычны, пераходзячы ў *-u і не ўтвараючы насавы галосны ў адрозьненьне ад мэдыяльнай пазыцыі. Гэтая акалічнасьць тлумачыць падвойны рэфлекс;
  • *ā, *an, верагодна, ня бралі ўдзел у пераўтварэньні галосных задняга шэрагу ў галосныя пярэдняга. Абодва спалучэньні маюць аднолькавы рэфлекс незалежна ад папярэдняга зычнага.

У залежнасьці ад канчатковага галоснага (мяккі або першапачатковы цьвёрды) большая частка каранёў стала падзяляцца на «мяккія» ды «цьвёрдыя». У выніку дзьвюх рэгрэсіўных паляталізацыяў і ётаваньня «цьвёрдыя» карані сталі адлюстроўваць супрацьпастаўленьні зычныя перад канчаткамі з галоснымі пярэдняга шэрагу. У рамках захаваных праіндаэўрапейскіх рысаў праславянская мова мела абляўт, але ён быў спрошчаны да пэўных рэліктаў. У наступнай табліцы прыведзеныя мажлівыя зьмены ў праславянскай мове, выкліканыя абляўтам, пры гэтым памкячэньне галоснага магло зьмяняць вынік абляўту.

PIE e ey ew el er em en
ē ě₁ ? ? ? ? ę
e e i ju el er ę
? ь ъ ьl, ъl ьr, ъr ę, ǫ
o o ě₂ u ol or ǫ
ō a ? ? ? ? ǫ
  • Назоўнік:

Большасьць склонавых парадыгмаў для назоўніку праславянская мова захавала з часоў існаваньня праіндаэўрапейскае мовы. Іншыя рысы, у прыватнасьці, г.зв. u-аснова і мужчынская i-аснова былі замененыя ўласнымі інавацыямі праславянскае мовы.

  • Прыметнік:

Словазьмяненьне ў прыметніках стала спрошчаным у параўнаньні з праіндаэўрапейскай мовай. У праславянскай мове існавала толькі адна парадыгма словазьмяненьня прыметнікаў (у «мяккай» і «цьвёрдай» формах), пры гэтым яна мела паходжаньне ад праіндаэўрапейскіх o-асновы й a-асновы; прыметнікавае словазьмяненьне, утворанае на ўзор i-асновы й u-асновы, было страчанае. Дзеепрыслоўе цяперашняга часу, утворанае ад PIE *-nt-, захоўвала ў аснове канчаткі на зычны.

У праславянскай мове разьвілося адрозьненьне між вызначаным і нявызначаным словазьмяненьнем прыметніку. Вызначаная мадэль выкарыстоўвалася для пазначэньня вядомых або канкрэтных прадметаў, у той час як нявызначаная — для невядомых або абстрактных, што агулам можна параўнаць з вызначаным і нявызначаным артыклямі ў мовах Заходняй Эўропы. Нявызначанае словазьмяненьне прыметнікаў было ідэнтычным словазьмяненьню назоўнікаў з o- і a-каранямі, вызначанае стала ўтварацца шляхам даданьня адноснага (анафарычнага) займеньніка *jь у функцыі суфіксу ў канец прыметнікавага канчатку. Як лічыцца, ужо ў рамках праславянскае мовы абедзьве формы скараціліся ў некаторай ступені зьліліся.

  • Дзеяслоў:

У параўнаньні з праіндаэўрапейскай мовай парадыгма зьмяненьня дзеяслову была спрошчаная, але разам з гэтым праславянская мова захавала разнастайнасьць часоў, спражэньняў і дзеяслоўных суфіксаў.

Праіндаэўрапейскі мэдыяпасіўны стан поўнасьцю зьнікнуў у праславянскай мове, выключэньнем з чаго можна лічыць форму vědě «я ведаю» стараславянскае мовы (ад позьнепраіндаэўрапейскага *woid-ai скончанага часу мэдыяпасіву). Новы аналітычны мэдыяпасіў стаў утварацца дзякуючы постфіксу *sę. Загадны й умоўны лады зьніклі, пры гэтым стары аптатыў стаў ужывацца ў значэньні загаднага ладу.

З пункту гледжаньня лёсу праіндаэўрапейскіх часу й віду адбылася страта праіндаэўрапейскага імпэрфэкту або яго зьліцьцё з праіндаэўрапейскім тэматычным аорыстам, адбылася страта праіндаэўрапейскага пэрфэкту, які захаваўся толькі ў аснове няправільнага дзеяслову *věděti «ведаць» (ад PIE *woyd-). Аорыст праіндаэўрапейскай мовы ў праславянскай мове захаваўся ў двух відах, тэматычным і сыгматычным[l], пры гэтым шляхам розных аналягічных зьменаў з сыгматычнага аорысту паўстаў новы прадукцыйны від гэтага часу. Новы сынтэтычны імпэрфэкт стаў утварацца праз даданьне спалучэньня асновы й канчаткаў прадукцыйнага аорысту да каранёвых суфіксаў *-ěa- або *-aa-, спрэчнага паходжаньня. Паўсталі інавацыі ў выражэньні будучага, скончанага часоў, плюсквампэрфэкту, умоўнага ладу.

Была ўласьцівай наяўнасьць трох лікаў, адзіночнага, множнага й парнага; існавалі атэматычныя ды тэматычныя канчаткі. У праславянскай мове існавала толькі пяць атэматычных дзеясловаў: *věděti «ведаць», *byti «быць», *dati «даць», *ěsti «есьці», *iměti «мець». Новы набор г.зв. «паўтэматычных» канчаткаў утвараўся шляхам спалучэньня тэматычнага канчатку адзіночнага ліку зь іншымі атэматычнымі канчаткамі. Апрача таго, разьвілася сыстэма ўтварэньня інфінітыву, супіну, аддзеяслоўных назоўнікаў і пяці дзеепрыметнікаў, што ў значнай ступені зьяўлялася разьвіцьцём праіндаэўрапейскіх граматычных рысаў.

Частка відавых адрозьненьняў дзеяслову праіндаэўрапейскай мовы захавалася ў праславянскай мове, што спрычынілася да існаваньня ў апошняй адрозьненьня між аорыстам і імпэрфэктам у мінулым часе. Акрамя гэтага, у праславянскай мове адзначыліся ўласныя інавацыі ў галіне віду дзеяслову з выкарыстаньнем разнастайных прыставак і суфіксаў.

У праславянскай і стараславянскай мовах суіснавалі два спосабы ўтварэньня віду дзеяслову, аднак новая цягам часу выцесьніла старую, што прывяло да адсутнасьці ў большасьці сучасных славянскіх моваў аорысту, імпэрфэкту й бальшыні дзеепрыметнікаў. Асноўным выключэньнем сталі баўгарская і ў некаторай ступені македонская мовы, дзе захаваныя дзьве сыстэмы, якія часам у мэтах утварэньня асаблівых стылявых адценьняў могуць аб'ядноўвацца.

Праславянскай мове таксама была ўласьцівая наяўнасьць асаблівых параў дзеясловаў руху, першы зь якой пазначаў вызначанае закончанае дзеяньне (напрыклад, «я ішоў да дому майго сябра»), другі — няпэўнае (няскончанае, без указаньня мэты і г.д.). Падобныя пары ўтвараліся шляхам суфіксацыі або суплетывізму[m]. Кожная з падобных параў нярэдка зьяўлялася супрацьпастаўленьнем дзеясловаў скончанага й няскончанага часоў, дзе скончаны часта ўтвараўся пры дапамозе даданьня прыстаўкі *po-.

  • Націск:

Першапачаткова ў гіпатэтычнай прабалта-славянскай мове (гл. вышэй) існавалі дзьве акцэнтныя (націскныя) парадыгмы, а менавіта націск, фіксаваны ў межах асновы, і рухомы націск, якія адпавядалі славянскім парадыгмам А і C; парадыгмы з націскам, фіксаваным на канчатку, не існавала. Абедзьвюм парадыгмам быў уласьцівы як акутны, так і цыркумфлексны націск. Пасьля ажыцьцяўленьня ў праславянскай мове г.зв. закону Дыбо імя (назоўнік, прыметнік, займеньнік, дзеепрыметнік) атрымаў тры асноўныя акцэнтныя парадыгмы[5][6][7][8].

  • Націск, фіксаваны ўнутры асновы, кораню або марфалягічнага суфіксу (далей — A);
  • Націск, фіксаваны ў асноўным на канчатку або на ягоным першым складзе ў выпадку, калі канчатак складаўся зь некалькіх складоў (далей — B);
  • Націск, які мог зьмяняць сваю пазыцыю ад кораню да канчатку з залежнасьці ад словазьмяненьня (далей — C).

Націск тыпу А мог падаць ня толькі на аснову, але й на некаторыя суфіксы (напрыклад, памяншальны), пры гэтым не закранаючы іншыя (напрыклад, флектыўныя). Акрамя гэтага, дзеяслоў таксама меў тры акцэнтныя парадыгмы, аналягічныя назоўнікам. Тым ня менш, падобная карціна ўскладнялася з прычыны вялікае колькасьці мажлівых парадыгмаў словазьмяненьня й да т.п. Існавалі пэўныя абмежаваньні на гэтыя правілы.

  • У парадыгме А націскны склад заўсёды меў акутны тон і, такім чынам, зьяўляўся доўгім, паколькі кароткі склад ня меў тонавых адрозьненьняў (гл. вышэй). У сваю чаргу, гэта прывяло да таго, што аднаскладовыя словы зь першапачаткова кароткім галосным (*e, *o, *ь, *ъ) у аснове не маглі належаць да парадыгмы А. У выпадку, калі аснова зьяўлялася шматскладовай, націск патэнцыйна мог прыпадаць на любы склад асновы (напрыклад, *ję̄zū́k- «мова»). Гэтыя абмежаваньні былі выкліканыя законам Дыбо, паводле якога націск, фіксаваны ўнутры асновы, кораню або марфалягічнага суфіксу (гл. вышэй) перасунуўся на адзін склад управа;
  • Парадыгма В. Склад асновы мог быць доўгім або кароткім;
  • Парадыгма С. У формах, дзе націск прыпадаў на склад асновы, націскны склад мог мець цыркумфлексны тон або зьяўляцца кароткім. Гэтая акалічнасьць стала сьледзтвам закону Мэе, паводле якога акутны націск пераўтварыўся ў цыркумфлексны ў выпадках, калі націск знаходзіўся ўнутры асновы парадыгмы С; такім чынам, закон Дыбо не закрануў назоўнікі з акцэнтнай парадыгмай С;

Такім чынам, цыркумфлексны або кароткі націск мог прыпадаць на першы склад толькі знаходзячыся ў парадыгме С. У парадыгме А гэта не адбывалася наогул, у парадыгме В — зьменена паводле закону Дыбо. Некаторыя назоўнікі (асабліва з г.зв. jā-асновамі) адпавядаюць А-парадыгме, але маюць нэаакутны націск у аснове, які падае на кароткі або доўгі склад (напрыклад, *võľa «воля» — нэаакутны націск на кароткім складзе). Падобныя назоўнікі раней належалі да парадыгмы В, у выніку чаго ў лінгвістычных працах яны могуць разглядацца як назоўнікі парадыгмы А, так і назоўнікі парадыгмы В.

У позьнепраславянскі пэрыяд у выніку складаных сэрыяў зьменаў націск парадыгмы В стаў рухомым (гл. парадыгму С), гэтыя зьмены перасунулі націск улева пры вызначаных абставінах, ствараючы нэаакутны націск на новым складзе. Усе славянскія мовы ў далейшым спрасьцілі парадыгму В у той ці іншай ступені. Рэфлексы старой парадыгмы В можна адшукаць у некаторых назоўніках некаторых з славянскіх моваў, або ўскосна, у якасьці некаторых новых рысаў (напрыклад, нэацыркумфлексны тон у славенскай мове). У табліцы ніжэй прыведзеныя ўзоры падобных парадыгмаў у назоўніку[9]. У часы праславянскае мовы адбывалася вялікая колькасьць акцэнтуальных зьменаў, з гэтае прычыны ня ўсе з варыянтаў зьяўляюцца агульнапрынятымі лінгвістамі (ніжэй прыведзены пункт гледжаньня паводле г.зв. Лейдэнскай школы).

Парадыгма А
М.р. доўг. -o Н.р. доўг. -o М.р. доўг. -jo Ж.р. -ā Ж.р. -jā М.р. -i Ж.р. доўг. -i
хлеб лета плач рана бура зяць нітка
Адзіночны Н.с. xlě̀bъ lě̀to plàčь ràna bùřā zę̀tь nìtь
В.с. xlě̀bъ lě̀to plàčь rànǫ bùřǫ zę̀tь nìtь
Р.с. xlě̀ba lě̀ta plàča ràny bùřę̇ zę̀tī nìtī
Д.с. xlě̀bu lě̀tu plàču ràně bùřī zę̀ti nìti
Т.с. xlě̀bъmь lě̀tъmь plàčьmь rànojǫ
rànǭ[n]
bùřējǫ
bùřǭ[o]
zę̀tьmь nìtьjǫ
nìťǭ[p]
М.с. xlě̀bě lě̀tě plàči ràně bùřī zę̀tī nìtī
Множны Н.с. xlě̀bi lě̀ta plàči ràny bùřę̇ zę̀tьjē
zę̀ťē[q]
nìti
В.с. xlě̀by lě̀ta plàčę̇ ràny bùřę̇ zę̀ti nìti
Р.с. xlě̀bъ lě̀tъ plàčь rànъ bùřь zę̀tьjь
zę̀tī[r]
nìtьjь
nìtī[s]
Д.с. xlě̀bomъ lě̀tomъ plàčēmъ rànamъ bùřāmъ zę̀tьmъ nìtьmъ
Т.с. xlě̀bȳ lě̀tȳ plàčī rànamī bùřāmī zę̀tьmī nìtьmī
М.с. xlě̀bě̄xъ lě̀tě̄xъ plàčīxъ rànaxъ bùřāxъ zę̀tьxъ nìtьxъ

Усе асновы парадыгмы А зьяўляліся доўгімі, што прыхільнікамі балта-славянскае гіпотэзы тлумачыцца наяўнасьцю ва ўсіх падобных асновах балта-славянскага рэгістру ў корані, які мог узьнікаць толькі ў доўгіх складох. Кароткія й доўгія склады з балта-славянскім цыркумфлексным рэгістрам у праславянскай мове пераўтварыліся ў назоўнікі парадыгмы В. Разьмеркаваньне доўгіх і кароткіх галосных у асновах без /j/ адлюстроўвае першапачатковую даўжыню галоснага да законаў Ван-Вэйка, Дыбо і Станга, пасьля якіх узьніклі парадыгма В і адрозьненьне даўжыні галосных у /j/-асновах.

Парадыгма B (позьнепраславянскі пэрыяд)
М.р. доўг. -o Н.р. доўг. -o М.р. -jo Н.р. -jo Ж.р. -ā М.р. доўг. -i Ж.р. -i
бык віно нож ложак жанчына шлях дзьверы
Адзіночны Н.с. bỹkъ vīnò nõžь ložè ženà pǫ̃tь dvь̃rь
В.с. bỹkъ vīnò nõžь ložè ženǫ̀ pǫ̃tь dvь̃rь
Р.с. bȳkà vīnà nožà ložà ženỳ pǫ̃ti dvь̃ri
Д.с. bȳkù vīnù nožù ložù ženě̀ pǭtì dvьrì
Т.с. bȳkъ̀mь vīnъ̀mь nožь̀mь ložь̀mь ženòjǫ
žẽnǫ[t]
pǭtь̀mь dvь̃rьjǫ
dvь̃řǫ[u]
М.с. bȳcě̀ vīně̀ nožì ložì ženě̀ pǫ̃ti dvь̃ri
Множны Н.с. bȳcì vīnà nožì lõža ženỳ pǫ̃tьjē
pǫ̃ťē[v]
dvьrì
В.с. bȳkỳ vīnà nožę̇̀ lõža ženỳ pǭtì dvьrì
Р.с. bỹkъ vĩnъ nõžь lõžь žẽnъ pǭtь̀jь
pǫ̃ti[w]
dvьrь̀jь
dvь̃ri[x]
Д.с. bȳkòmъ vīnòmъ nõžemъ lõžemъ ženàmъ pǭtь̀mъ dvьrь̀mъ
Т.с. bỹky vĩny nõži lõži ženàmī pǫ̃tьmī dvь̃rьmī
М.с. bỹkěxъ vĩněxъ nõžixъ lõžixъ ženàxъ pǭtь̀xъ dvьrь̀xъ

У гэтай табліцы не ўказаная парадыгма для назоўнікаў зь jā-асновай. Спалучэньне законаў Ван-Вэйка й Станга, імаверна, распрацавала С-парадыгму для падобных назоўнікаў, адрозную ад С-парадыгмы назоўнікаў ā-асноваў і т.п., але гэтая акалічнасьць была, верагодна, была неўзабаве спрошчаная разам з узьнікненьнем пасьлядоўнага нэаакутнага націску на аснове на ўзор назоўнікаў А-парадыгмы. Назоўнікі В-парадыгмы jo-асновы таксама зазналі спрашчэньне, але іншым шляхам: з націскам на канчатку ў адзіночным ліку, у множным — на корані.

Позьнепраславянская парадыгма С
М.р. -o Н.р. доўг. -o М.р. доўг. -jo Н.р. -jo Ж.р. -ā Ж.р. доўг. -jā М.р. доўг. -i Ж.р. -i
воз бруха мужчына поле нага душа зьвер костка
Адз.л. Н.с. vôzъ břûxo mǫ̂žь pȍľe nogà dušà zvě̂rь kôstь
В.с. vôzъ břûxo mǫ̂žь pȍľe nȍgǫ dûšǫ zvě̂rь kôstь
Р.с. vȍza břûxa mǫ̂ža pȍľa nogý dušę̇́ zvěrí kostí
Д.с. vȍzu břûxu mǫ̂žu pȍľu nȍdźě dûšī zvě̂ri kȍsti
Т.с. vȍzъmь břûxъmь mǫ̂žьmь pȍľьmь nogojǫ́ dušejǫ́ zvě̂rьmь kostьjǫ́
М.с. vȍzě břûśě mǫ̂ži pȍľi nodźě̀ dušì zvěrí kostí
Мн.л. Н.с. vȍzi břuxà mǫ̂ži poľà nȍgy dûšę̇ zvě̂rьjē
zvě̂řē[y]
kȍsti
В.с. vȍzy břuxà mǫ̂žę̇ poľà nȍgy dûšę̇ zvě̂ri kȍsti
Р.с. võzъ břũxъ mǫ̃žь põľь nõgъ dũšь zvěrь̃jь kostь̃jь
Д.с. vozõmъ břuxõmъ mǫžẽmъ poľẽmъ nogàmъ dušàmъ zvě̂rьmъ kȍstьmъ
Т.с. vozý břuxý mǫží poľí nogàmi dušàmi zvěrьmì kostьmì
М.с. vozě̃xъ břuśě̃xъ mǫžĩxъ poľĩxъ nogàxъ dušàxъ zvě̂rьxъ kȍstьxъ

Мадэль разьмяшчэньня націску для адзіночнага ліку назоўнага, вінавальнага склонаў («моцныя» склоны), а таксама для склонаў у множным ліку мела наступны выгляд:

  • Множны лік роднага, давальнага, творнага, мясцовага склонаў — націск, замацаваны на канчатку;
  • Канчатак *-à, які маркіраваў адзіночны лік назоўнага склону назоўнікаў на (j)ā-аснову і ніякі род множнага ліку назоўнага, вінавальнага склонаў назоўнікаў на (j)o-аснову, — націск, замацаваны на гэтым канчатку;
  • Іншыя «моцныя» склоны ў адзіночным ды множным ліку — націск у межах асновы.

У дачыненьні «слабых» склонаў (родны, давальны, творны, мясцовы) назіраліся наступныя парадыгмы:

  • Назоўнікі на (j)o-аснову ў родным, давальным, творным, мясцовым склонах — націск у межах асновы;
  • Назоўнікі на j(ā)- ды i-асновы ў гэтых жа склонах (акрамя давальнага) — націск на канчатку. Тым ня менш, назоўнікі на i-аснову мужчынскага роду адзіночнага ліку творнага склону націск утрымлівалі ўнутры асновы, што тлумачыцца перайманьнем зь jo-асновы.

Разам з гэтым, супрацьпастаўленьне доўгага ўзыходзячага й кароткага падаючага ў формах з націскам на канчатку зь сярэднепраславянскімі доўгімі галоснымі адлюстроўвае першапачатковае супрацьпастаўленьне цыркумфлекснага й акутнага рэгістраў.

Урэшце, усе тры парадыгмы былі ўласьцівыя таксама праславянскаму дзеяслову. Дзеясловы на *-ī́tī сярэднепраславянскага пэрыяду парадыгмы В мелі нэаакутнае сьцяжэньне ў позьнепраславянскім пэрыядзе ў цяперашнім часе — падобныя дзеясловы першапачаткова мелі акутны націск на флектыўны суфікс *-i- у інфінітыве, але ў цяперашнім часе існаваў нэаакутны націск унутры асновы. Да гэтага спрычыніліся працэсы, падобныя на нэаакутнае сьцяжэньне ў назоўнікаў jā-асновы парадыгмы В.

Заўвагі

  1. ^ Беларускія словы з спалучэньнем ждж і да т.п. зьяўляюцца пазьнейшымі інавацыямі ў беларускай мове.
  2. ^ Апошні гук ня варта блытаць зь беларускім ŭ лацінкі.
  3. ^ Адказвае на пытаньне дзе? У беларускай мове амаль поўнасьцю зьліўся зь месным і асобна не вылучаецца.
  4. ^ Як правіла, у беларускай мове не вылучаецца, але ягоныя сьляды сустракаюцца ў народным дыялектным маўленьні й аўтарскіх мастацкіх творах.
  5. ^ У сучаснай у беларускай мове парны лік адсутнічае, але ягоныя сьляды прысутнічаюць у адзінкавых словах.
  6. ^ Першапачаткова ўтвараў дыфтонг з папярэднім галосным, які затым перайшоў у доўгі манафтонг.
  7. ^ Утвараў насавы галосны.
  8. ^ Гл. заўвагу g.
  9. ^ Утвараў плыўны дыфтонг.
  10. ^ Гл. заўвагу i.
  11. ^ Гл. заўвагу f.
  12. ^ Першы ў славістыцы вядомы як «каранёвы».
  13. ^ Утварэньне словазьменнае формы ўнікальным для мовы спосабам, напрыклад, «рабіць» > «рабіў».
  14. ^ Першая форма зьявілася ў славянскіх мовах безь сьцяжэньня /j/ (напрыклад, усходнеславянскіх), другая форма зьявілася ў мовах, дзе адбылося сьцяжэньне. Гэтая зьява адбылася толькі ў выпадках, калі галосныя перад /j/ зьяўляліся ненаціскнымі. У выпадках, калі гэтая зьява адбылася, гэтая пераўтварэньне паўстала ў раньнія часы позьнепраславянскага пэрыяду, да закону Дыбо.
  15. ^ Гл. заўвагу n.
  16. ^ Гл. заўвагу n.
  17. ^ Гл. заўвагу n.
  18. ^ Гл. заўвагу n.
  19. ^ Гл. заўвагу n.
  20. ^ Першая форма зьявілася ў славянскіх мовах безь сьцяжэньня /j/ (напрыклад, ва ўсходнеславянскіх), другая — у мовах, дзе адбылася гэтая зьява. Падобная зьява магла адбыцца толькі ў выпадку, калі перад /j/ знаходзіліся дзьве націскныя галосныя, аднак у пазыцыях, дзе адбылася гэтая зьява, гэта адбылося да закону Дыбо. У гэтым выпадку націск быў ініцыяльным, што дазваляла сьцяжэньне /j/ і пераўтварэньне яго ў *ī. У выніку гэтага дадзеная ўласьцівасьць зьнікла паводле закону Станга. Безь сьцяжэньня адбыўся толькі закон Дыбо.
  21. ^ Гл. заўвагу t.
  22. ^ Гл. заўвагу t.
  23. ^ Гл. заўвагу t.
  24. ^ Гл. заўвагу t.
  25. ^ Гл. першую заўвагу адносна парадыгмы А.

Крыніцы

  1. ^ Lunt, Horace G. 11 // On the relationship of old Church Slavonic to the written language of early Rus'. — Russian Linguistics. — D. Reidel Publishing Company, 1987. — С. 133-162.
  2. ^ Lunt, Horace G. Old Church Slavonic grammar. — Mouton de Gruyter, 2001. — С. 192. — ISBN 3-11-016284-9
  3. ^ Schenker, Alexander M. Proto-Slavonic / Comrie, Bernard; Corbett, Greville. G. — The Slavonic Languages. — London: Routledge, 2002. — С. 82.
  4. ^ Schenker, Alexander M. Proto-Slavonic / Comrie, Bernard; Corbett, Greville. G. — The Slavonic Languages. — London: Routledge, 2002. — С. 75. — ISBN 0-415-28078-8
  5. ^ Derksen, Rick. 4 // Etymological Dictionary of the Slavic Inherited Lexicon. — Indo-European Etymological Dictionary Series. — Leiden: Brill, 2008. — С. 8.
  6. ^ Stang, C. S. 3 // Slavonic accentuation. — Historisk-Filosofisk Klasse, Skrifter utgitt av Det Norske Videnskaps-Akademi i Oslo. — Oslo: Universitetsforlaget, 1957. — Т. ІІ.
  7. ^ Kortlandt, Frederik. 22 // From Proto-Indo-European to Slavic. — Journal of Indo-European Studies. — 1994.
  8. ^ Kortlandt, Frederik. Rise and development of Slavic accentual paradigms. — Baltische und slavische Prosodie. — Frankfurt am Main: Peter Lang, 2011.
  9. ^ Verweij, Arno. 2 // Quantity Patterns of Substantives in Czech and Slovak. — Dutch Contributions to the Eleventh International Congress of Slavists, Bratislava, Studies in Slavic and General Linguistics. — Editions Rodopi B.V, 1994.

Літаратура

  • Bethin, Christina Yurkiw. Slavic Prosody: Language Change and Phonological Theory. — Cambridge University Press, 1998. — ISBN 0-521-59148-1
  • Curta, Florin. 31 // The Slavic Lingua Franca. Linguistic Notes of an Archaeologist Turned Historian. — East Central Europe/L'Europe du Centre-Est, 2004. — Т. 1. — С. 125-148.
  • Samilov, Michael. The phoneme jat’ in Slavic. — The Hague: Mouton.
  • Schenker, Alexander M. Proto-Slavonic / Comrie, Bernard; Corbett, Greville G. — The Slavonic languages (1 ed.). — London, New York: Routledge, 1993. — С. 60-121. — ISBN 0-415-04755-2
  • Sussex, Roland; Cubberley, Paul. The Slavic Languages. — Cambridge University Press, 2006. — ISBN 9780521223157
  • Белиђ А. Најмлађа (Трећа) Промена Задњенепчаних Сугласника k, g и h у Прасловенском Језику. — Јужнословенски Филолог. — 1921 Т. ІІ. — С. 18-39.
  • Bräuer, Herbert. Slavische Sprachwissenschaft, I: Einleitung, Lautlehre. — Berlin: Walter de Gruyter & Co, 1961. — С. 69-71, 89-90, 99, 138-140.
  • Kiparsky, Valentin. Russische Historische Grammatik. — 1963, 1967, 1675 Т. 1-3.
  • Lehr-Spławiński, Tadeusz. Z dziejów języka prasłowiańskiego (Urywek z większej całości). — Езиковедски Изследвания В Чест На Академик Стефан Младенов. — София: 1957.
  • Matasović, Ranko. Poredbenopovijesna gramatika hrvatskoga jezika. — Zagreb: Matica hrvatska, 2008. — ISBN 978-953-150-840-7
  • Milan Mihaljević. Slavenska poredbena gramatika, 1. dio, Uvod i fonologija. — Zagreb: Školska knjiga, 2002. — ISBN 953-0-30225-8
  • Moszyński, Leszek. Wstęp do filologii słowiańskiej. — Warszawa: PWN, 1984.
  • Vaillant, André. Grammaire comparée des langues slaves. — Lyon—Paris: IAC, 1950. — Т. t.I: Phonétique. — С. 113-117.
  • Van Wijk, Nikolaas. Les langues slaves: de l'unité à la pluralité. — Janua linguarum, series minor (2nd ed.). — 's-Gravenhage: Mouton, 1956.

Вонкавыя спасылкі