Фаналёгія
Фаналёгія (па-грэцку: phōnē — «гук» і па-грэцку: logós — «слова», «вучэньне») — разьдзел мовазнаўства, які вывучае фанэмы і іх сыстэму.
Да ліку асноўных пытаньняў фаналёгіі належаць: вызначэньне існасьці самой фанэмы, г.зн., вызначэньне тых прыкметаў, якія складаюць зьмест фанэмы; высьвятленьне суадносінаў, з аднаго боку, паміж фанэмай і гукамі, у якіх яна рэалізуецца, а зь іншага боку, зь іншымі фанэмамі. Інакш кажучы, у цэнтры ўвагі фаналёгіі знаходзіцца праблема тоеснасьці фанэмы.
На розьніцу паміж параўнальна невялікай колькасьцю гукаў, якія функцыянуюць у мове, і практычна незьлічонай колькасьцю розных фізычных гукаў, упершыню (1870-я гг.) зьвярнуў увагу лінгвіст І. А. Бадуэн дэ Куртэнэ, які распрацаваў палажэньні аб фанэмах як «рухомых кампанэнтах марфэмаў», аб разнастайнасьці гукаў, якія аб'ядноўваюцца ў адну фанэму (або яго аляфонаў), і першым увёў у лінгвістычны ўжытак тэрмін «фанэма».
Ідэі Бадуэна дэ Куртэнэ аб розных аспэктах гукаў мовы — артыкуляцыйных («кінэма») і акустычных («акусма»), а таксама аб іх ролі «ў мэханізьме мовы» зрабілі вялікі ўплыў на разьвіцьцё фанэтыка-фаналягічных дасьледаваньняў у расейскім і сусьветным мовазнаўстве, зьявіліся зыходнымі тэарэтычнымі пасылкамі для розных фаналягічных школ XX ст., найперш, Маскоўскай і Ленінградзкай фаналягічных школаў, Праскай лінгвістычнай школы.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.