Перайсьці да зьместу

Земун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Зэмун»)
Земун
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Аляксандар Шапіч[d][2]
Геаграфія
Плошча
  • 153,56 км²
Вышыня НУМ 82 м
Часавы пас UTC+1
Каардынаты 44°51′ пн. ш. 20°24′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова сэрбская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 011
Паштовы індэкс 11080
Нумарны знак BG
Сайт zemun.rs
Земун на мапе Сэрбіі
Земун
Земун
Земун

Земун (па-сэрбску: Земун, Zemun, па-нямецку: Semlin, па-вугорску: Zimony) — былы горад у Сэрбіі, цяпер адзін з раёнаў Бялграду, знаходзіцца на правым беразе Дунаю і левым беразе Савы, центар абшчыны Земун. Насельніцтва калы 153 тысячаў жыхароў.

У часы Старажытнага Рыму на месцы сучаснага Земуна знаходзілася паселішча Таўрун (Taurunum), зьніклае ў эпоху Вялікага перасяленьня народаў. Першыя пісьмовыя згадкі пра Земуне, назва якога паходзіць ад славянскага слова зямля, датуюцца XII стагодзьдзем. У 1127 годзе Бялград і Бранічава былі заваяваны вугорскім каралём Іштванам II, які распачаў паход на Бізантыю. Падчас вяртаньня ён разбурыў Бялград, камяні якога былі выкарыстаны пры ўзьвядзеньні муроў Земуну.

Краявід на Бялград зь Земуну.

У Сярэднія стагодзьдзі Земун быў асобным горадам на паўднёвай граніцы вугорскай дзяржавы. Аднак разьмешчаны на процілеглым беразе Бялград заўсёды пераўзыходзіў яго па значэньні. Падобнае разьмеркаваньне роляў захавалася і ў складзе Асманскай імпэрыі з 1541 да 1718 гады. У наступнай эпосе Земун быў пагранічным і мытным горадам Аўстра-Вугоршчыны, знаходзячыся на граніцы з Асманскай імпэрыяй, пазьней з Сэрбіяй. Пасьля распаду Аўстра-Вугоршчыны Земун непрацяглы час належаў да жупану Срэм Каралеўства Харватыі і Славоніі, перш чым у 1918 ўвайшоў у склад Каралеўства Югаславіі, якое звалася да 1929 году Каралеўствам сэрбаў, харватаў і славенцаў.

З 1934 году Земун стаў часткай Бялграду, аднак ізноў быў асобным горадам з 1941 па 1944 год у складзе фашысцкага Незалежнай дзяржавы Харватыя. Пасьля вайны Земун зноў стаў раёнам югаслаўскай сталіцы.

Міжнародную вядомасьць набыў названы ў гонар гэтага раёну земунский злачынны клан, які ў сакавіку 2003 году арганізаваў забойства сэрбскага прэм’ера Зорана Джынджыча. У тым жа годзе ад Земуну быў аддзелены раён Сурчын.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]