Партал:Геаграфія
Геаграфія вывучае месцазнаходжаньне, працягласьць, распаўсюджаньне і узаемадзеяньне ўсіх значных элемэнтаў чалавечага і фізычнага асяродзьдзя зямельнай паверхні, распаўсюджаньне жыцьця на зямлі, уключаючы чалавечае жыцьцё і ўплыў чалавечай дзейнасьці. Слова геаграфія (па-грэцку: γεωγραφία) паходзіць ад грэцкіх слоў γη (ге) — Зямля і γραφειν (графеін) — пісаць, апісваць. Фізычная геаграфія засяроджваецца на вывучэньні фізычных аспэктаў Зямлі, што ўключае ў сябе фізычную, мэтэаралягічную і экалягічную мадэль. Сацыяльна-эканамічная геаграфія, каторая уключае эканамічную, палітычную, сацыяльную геаграфію і геаграфію культуры, засяроджваецца на вывучэньні грамадзкіх ці не-фізычных аспэктаў Зямлі. Яна вывучае, як чалавек прыстасоўваецца да фізычных умоў і які ў сваю чаргу робіць уплыў на фізычныя ўласьцівасьці Зямлі. Акрамя гэтага геаграфія вывучае асаблівасьці месцазнаходжаньня Зямлі ў Сонечнай сыстэме і ў сусьвеце і як гэта ўплывае на фізычныя ўмовы на Зямлі.
Летува, Летуві́ская Рэспу́бліка (па-летувіску: Lietuvos Respublika) — адна з трох балтыйскіх краінаў у Паўночнай Эўропе. Зьяўляецца сябрам НАТО, Рады Эўропы і Эўрапейскага Зьвязу, з 21 сьнежня 2007 году — паўнапраўны сябар Шэнгенскага пагадненьня. Колькасьць насельніцтва краіны складае 3,0 млн. Сталіца і найбуйнейшы горад — Вільня, з 1919 па 1939 гады часовай сталіцай была Коўна. У 2009 годзе Летува адзначала тысячагодзьдзе сваёй назвы. Дзяржаўны герб — Віціс (па-летувіску: Vytis). Сьцяг — жоўта-зялёна-чырвоны.
На поўначы Летува мяжуе з Латвіяй (працягласьць мяжы 610 км), на ўсходзе — зь Беларусьсю (724 км), на паўднёвым захадзе — з расейскай Калінінградзкай вобласьцю (303 км), на поўдні — з Польшчай (110 км). На захадзе Летуву абмывае Балтыйскае мора (даўжыня ўзьбярэжжа складае 99 км)...:::::::::::::::: артыкул цалкам
Фізычная геаграфія — навука, якая вывучае фізычныя аспэкты Зямлі
Пэдасфэра — глебавае покрыва Зямлі
Кантынэнты (катэгорыя)
Азія · Амэрыка (Паўднёвая · Паўночная) · Антарктыда · Афрыка · Аўстралія · Эўропа
Азія: | Гімалаі · Гіндукуш · Каракарум · Куньлунь · Памір · Уральскія горы · Цянь-Шань · Эльбурс · Японскія Альпы |
Амэрыка: | Анды · Апалачы · Бразыльскае нагор'е · Скалістыя горы · Сьера-Нэвада |
Афрыка: | Аір (плято) · Атласкія горы · Вірунга · Мітумба · Рувэнзоры |
Акіянія: | Аўстралійскія Альпы · Блакітныя горы (Аўстралія) · Вялікая Водападзельная града · Макдонэл · Нагор'е Новай Гвінэі · Новазэляндзкія Альпы |
Эўропа: | Альпы · Апэніны · Балканскія горы · Карпаты · Каўкаскія горы · Крымскія горы · Пірэнэі · Скандынаўскія горы · Татры |
Гідрасфэра — воднае покрыва Зямлі
Акіяны (катэгорыя)
Антарктычны · Арктычны · Атлянтычны · Індыйскі · Паўднёвы · Ціхі
Проня — рака ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці, а таксама Чавускім, Горацкім і Слаўгарадзкім раёнах Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Сож (басэйн Дняпра). Цячэ пераважна па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Даліна добра распрацаваная, глыбокаўрэзаная, скрынкападобная, у вярхоўі невыразная; берагі пераважна стромкія, абрывістыя, у верхнім цячэньні нізкія і забалочаныя. Агульная даўжыня ракі — 172 км. Плошча вадазбору 4910 км². Выдатак вады ў вусьці 29,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.
Пойма Проні была абжытая людзьмі як мінімум з каменнага стагодзьдзя, аб чым сьведчаць шматлікія гарадзішчы, разьмешчаныя па яе берагах. 28 верасьня 1708 году ў раёне вёскі Лясной на ўчастку паміж Проняй і Сажом адбылася знакамітая бітва пры Лясной, якую Пётар I называў «маці Палтаўскай бітвы». У 1943-44 гадах, падчас Вялікай Айчыннай вайны, фронт на рацэ стаяў 9 месяцаў...:::::::::::::::: артыкул цалкам
Жак-Іў Кусто́ (па-француску: Jacques-Yves Cousteau; *11 чэрвеня 1910 — †25 чэрвеня 1997) — францускі ваенна-марскі афіцэр, дасьледнік, эколяг, рэжысэр, інаватар, навуковец, фатограф. Вывучаў мора і ўсё формы жыцьця ў вадзе. Контар-адмірал. Чалец Францускай акадэміі (1989). З 1952 г. кіраваў падводнымі дасьледаваньнямі на судне «Каліпсо», з 1985 г. — на турбапарусным судзе «Алкіёна». З 1957 г. дырэктар Акіянаграфічнага музэю ў Манака. Кіраўнік праграмы «Каншэльф» (дасьледаваньні кантынэнтальнага шэльфу: умоваў жыцьця й працы людзей у падводным асяродзьдзі). Вынаходнік (разам з Эдуардам Ганьянам) аквалянга (1943), падводных дамоў, апарата «ныраючы сподак»; прыстасаваў кінакамэру для падводных кіназдымак. Займаўся пытаньнямі аховы падводнага асяродзьдзя...:::::::::::::::: далей
Сацыяльна-эканамічная геаграфія (катэгорыя) — навука, якая вывучае тэрытарыяльную арганізацыю грамадзтва.
Сацыяльная геаграфія (катэгорыя)
Грамадзкае месца · Дэмаграфія · Іміграцыя · Эміграцыя · Транспартная геаграфія
Эканамічная геаграфія (катэгорыя) — навука аб тэрытарыяльнай арганізацыі эканамічнага жыцьця грамадзтва
Глябалізацыя · Індустрыяльная геаграфія (Індустрыя) · Сельскагаспадарчая геаграфія (Сельская гаспадарка) · Усясьветны гандаль
{{Накід:Геаграфія}} — ўстаўляецца ў артыкулы-накіды па геаграфіі.
{{Удзельнік/Геаграфія}} — на асабістую старонку,
{{Удзельнік/Геаграфія Беларусі}} — на асабістую старонку,
|