Сацыяльная геаграфія
Выгляд
Сацыя́льная геагра́фія — адзін з разьдзелаў сацыяльна-эканамічнае геаграфіі; навука, якая дасьледуе прасторавае адрозьненьне (дыфэрэнцыяцыю) сацыяльных структураў ды ўзаемадзеяньне гэтых структураў і геаграфічнага асяродзьдзя, у якім яны знаходзяцца. У сфэру сацыяльнай геаграфіі ўваходзяць прычыны пасяленьня людзей на дадзенай тэрыторыі, разьвіцьцё тыпаў паселішчаў, прычыны й кірункі міграцыяў. Сацыяльная геаграфія таксама вывучае ўплыў умоваў, у якіх знаходзяцца тыя ці іншыя паселішчы, на фармаваньне нэгатыўных сацыяльных зьяў (такіх як беспрацоўе, беднасьць, злачыннасьць).
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |