Аўстралійскія Альпы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Аўстралійскія Альпы — найвысокая горная сыстэма ў Аўстраліі. Адна з частак Вялікага Водападзельнага хрыбта. Найвысокі пункт — гара Касьцюшка, 2230 м, таксама зьяўляецца і найвышэйшым пунктам усяго мацярыка Аўстралія. На паўночна-заходнім схіле бярэ свой пачатак самая працяглая рака Аўстраліі Марэй. Даўжыня парадку 400 км.