Гляцыялёгія
Гляцыялё́гія (ад лац. glacies — «мароз, лёд», і грэц. λόγος, лёгас — «слова») — навука пра Зямлю. Вывучае ільды ва ўсіх формах на паверхні зямлі, у атмасфэры, гідрасфэры і літасфэры. Адзіным прыродным аб’ектам вывучэньня гляцыялёгіі ёсьць гляцыясфэра і нівальна-гляцыяльныя сістэмы, што яе складаюць.
Па асноўным канкрэтным аб’екце дасьледваньняў гляцыялёгія падзяляецца на некалькі галінаў: лядніказнаўства, сьнегазнаўства, лавіназнаўства, лёдазнаўства вадаёмаў і вадацёкаў, палеагляцыялёгію.
Па ўзаемасувязях з сумежнымі навукамі і спэцыфічных мэтадах у гляцыялёгіі вылучаецца шэраг кірункаў: гляцыякліматалёгія, гляцыягідралёгія, структурная гляцыялёгія, дынамічная гляцыялёгія, ізатопная і геахімічная гляцыялёгія.
Разам з геакрыялёгіяй (мярзотазнаўствам), што дасьледуе шматгадовую крыялітазону, гляцыялёгія аб’ядноўваецца ў крыялёгію Зямлі, аб’ектам якой служыць крыясфэра цалкам.
Як самастойная галіна ведаў гляцыялёгія пачала фармавацца ў канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў на базе геалёгіі і гідралёгіі. Напачатку панятак «гляцыялёгія» быў зьвязаны толькі з вывучэньнем горных леднікоў і ледніковых покрываў Арктыкі і Антарктыды.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гляциологический словарь / Под ред. В. М. Котлякова. — Л.: Гидрометеоиздат, 1984. — 527 с.
|
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |