Падкарэнная залоза
Выгляд
(Перанакіравана з «Прастата»)
Падкарэ́нная залоза, падкарэ́ньніца[1], таксама — чаля́сьніца[2] альбо праста́та[3] (па-лацінску: prostata) — няпарная экзакрынная трубчаста-альвэалярная залоза мужчынскага арганізма сысуноў. Чалясьніца значна адрозьніваецца ў розных відаў у анатамічных, фізыялягічных і хімічных дачыненьнях.
Прастата чалавека
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У чалавека падкарэнная залоза — няпарны андрагензалежны орган, разьмешчаны ў малым тазе паміж дном мачавіка і ампулай прамой кішкі. Яна з усіх бакоў ахоплівае пачатковую частку мачаспуску, у які адкрываюцца яе вывадныя пратокі. Функцыю прастаты рэгулую нэрвовая і эндакрынная сыстэма[3].
Функцыі падкарэннай залозы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- выпрацоўка чалясьнічнага соку, які зьяўляецца асновай для кнуры.
- выпрацоўка біялягічна актыўных рэчываў
- выконвае ролю затамкі — закрывае выйсьце з мачавіка ў часе эрэкцыі.
- стварае адчуваньне аргазму за кошт разьвітае сыстэмы інэрвацыі.
- велічыня сакрэцыі рэзка ўзмацняецца пад уплывам парасымпатычных імпульсаў і андрагенаў.
Хваробы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Прастатыт
- Пухліны, напр., адэнома падкарэннай залозы
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Предстательная железа // Кароткі расейска-беларускі фармакалагічны слоўнік / Уклад. С. Прыхожы, А. Стасевіч, А. Юркін, А. Сітнік, І. Каваленка. — Менск: Тэхналогія, 1995.
- ^ Чалясніца // Руска-беларускі, беларуска-рускі слоўнік медыцынскіх тэрмінаў. — Горадня: ГрДМУ, 2001.
- ^ а б Прастата // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. — С. 19—20.