Народак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чалавечыя народкі пры вялікім павелічэньні
Будова народка

Наро́дак — мужчынская плоцевая вуза, мужчынская гамэта, якая служыць для заплодкаваньня жаночай гамэты, заплодкавай вузы. Тэрмін выкарыстоўваецца для абазначэньня дробных, звычайна рухомых гамэт у арганізмаў, якім уласьцівая аагамія. Звычайна яны значна меншыя за заплодкавую вузу, бо ня ўтрымліваюць такой значнай колькасьці цытаплазмы і выпрацоўваюцца арганізмам адначасова ў значнай колькасьці. Паняцьце «народак» неабходна адрозьніваць ад паняцьця «кнура», бо апошняя складаецца з насеннай вадкасьці (у якой зьмяшчаюцца народкі), а таксама зьмяшчае невялікую колькасьць эпітэліяльных вузаў мачавыпускальнага канала.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Народаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў