Дзяржава Палестына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам VolkovBot (гутаркі | унёсак) у 11:52, 26 лістапада 2008. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Палестынская аўтаномія
السلطة الوطنية الفلسطينية
Ас-Су́льта Аль-Ватані́я Аль-Філястыні́я
Сьцяг Палестынскай аўтаноміі Герб Палестынскай аўтаноміі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Biladi»
Месцазнаходжаньне Палестынскай аўтаноміі
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Усходні Ерусалім
Найбуйнейшы горад Усходні Ерусалім, Рамала
Форма кіраваньня
Махмуд Абас
Ісмаіл Ханія
Плошча
 • агульная

6.236 км²
Насельніцтва
 • агульнае (2006)
 • шчыльнасьць
158-е месца ў сьвеце
3.888.292
623,52/км²
Валюта няма
Дамэн верхняга ўзроўню .ps
Тэлефонны код +970


Палесты́нская аўтано́мія (ПА) — назва прынятая ў беларускай мове дзеля азначэньня Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі (па-арабску: السلطة الوطنية الفلسطينية — Ас-Су́льта Аль-Ватані́я Аль-Філястыні́я, літаральны пераклад — Палестынская нацыянальная ўлада). Была створаная ў 1994 годзе ў адпаведнасьці з дамовамі ад 13 верасьня 1993 году ў якасьці часовай формы самакіраваньня арабскага народу Палестыны на частцы тэрыторыі Заходняга берагу ракі Ярдан з цэнтрам у Ерыхону. Тэрыторыя, кантралюемая ПА, за мінулы час пашырылася — на дадзены момант уключае вялікую частку Заходняга берагу ракі Ярдан і Сэктара Газа.

Органы ўлады

Органы ўлады ПА прадстаўляюць правы каля 3,7 млн. жыхароў палестынскіх тэрыторый, тады як агульны лік палестынцаў, уключаючы ўцекачоў за мяжой, перавышае 9 млн. (ад іх імя выступае Палестынская нацыянальная рада). Выбары ў Палестынскую заканадаўчую раду (ПЗР) 25 студзеня 2006 году праводзіліся таксама на тэрыторыі Усходняга Ерусаліму.

Афіцыйныя асобы ПА

Прэзыдэнты

Старшыні ПЗР

Старшыні Палестынскай рады міністраў

Другой па значнасьці асобай ПА зьяўляецца старшыня парлямэнта — ён выконвае абавязкі Прэзыдэнта ў выпадку сьмерці або адстаўкі апошняга.

Першапачаткова органы ўлады аўтаноміі былі сфармаваныя кіраўніцтвам Арганізацыя вызваленьня Палестыны (АВП): 20-я сэсія Цэнтральнай рады Палестыны, якая праходзіла ў Тунісе 10 – 12 кастрычніка 1993 году, даручыла выканкаму АВП сфармаваць Раду ПА на пераходны пэрыяд і абрала Ясіра Арафата прэзыдэнтам ПА

18 траўня 1994 году ў сэктар Газа прыбылі першыя падпадзяленьні палестынскай паліцыі. 1 ліпеня 1994 году Ясір Арафат прыбыў у Газу. 5 ліпеня кіраўнікі ПА прынесьлі прысягу ў Еерыхоне

Першыя прамыя выбары прэзыдэнта ПА і ПЗР адбыліся 20 студзеня 1996 на тэрмін «пераходнага пэрыяду» (да плянаванай у 2000 годзе незалежнасьці). Другія прэзыдэнцкія выбары — пасьля сьмерці Ясіра Арафата, 9 студзеня 2005 году. Другія выбары ў ПЗР — 25 студзеня 2006 году. Тэрмін паўнамоцтваў органаў улады, абраных у 2005—2006 — 4 гады.

Заканадаўства і межы

У ПА дзейнічае Асноўны закон, прыняты ПЗР у кастрычніку 1997 году і падпісаны Ясірам Арафатам 29 траўня 2002 году. Гэтым законам Ерусалім абвешчаны сталіцай Палестынскай аўтаноміі. Папраўкамі, прынятымі 10 сакавіка 2003 году і падпісанымі 18 сакавіка 2003 году, у ПА ўведзены пост прэм'ер-міністра, адказнага перад парлямэнтам.

Папраўкамі, прынятымі ПЗР 27 ліпеня 2005 году і падпісанымі прэзыдэнтам [[Махмудам Абасам 13 жніўня 2005), усталяваныя: 4-гадовы тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта; забарона абірацца прэзыдэнтам ПА больш за на 2 тэрміна запар; 4-гадовы тэрмін паўнамоцтваў ПЗР.

Палестына на цяперашні час не мае рэальнага Сувэрэнітэту. Дзяржаўныя структуры сфармаваныя толькі часткова (напрыклад, няма войска, хоць ёсьць шматлікая паліцыя і пры гэтым актыўна дзейнічаюць разнастайныя напаўвайсковыя і фактычна тэрарыстычныя арганізацыі. Значная частка тэрыторыі Заходняга берагу ракі Ярдан і Ўсходні Ерусалім кантралюецца ізраільскімі войскамі. Сэктар Газа і Заходні бераг ракі Ярдан уяўляюць сабою два анкляву, падзеленыя тэрыторыяй Ізраіля.

Тэрыторыя Палестынскай аўтаноміі афіцыйна падзеленая на 16 мухафаз — правінцый:

11 на Заходнім беразе ракі Ярдан: Усходні Ерусалім, Джанін, Тулькарм, Тубас, Наблус, Калькілія, Сальфіт, Рамала і Эль-Біра, Ерыхон, Батліем, Хеўрон (Эль-Халіль);

5 у Сэктары Газа: Паўночная Газа, Газа, Дзір эль-Балях, Хан-Юніс, Рафах.

Сьпіс гарадоў Палестынскай аўтаноміі

Заходні бераг ракі Ярдан

Спрэчныя тэрыторыі

Сэктар Газа

Праект Канстытуцыі Дзяржавы Палестына

Распрацаваны ў 2003 годзе Канстытуцыйнай камісіяй Набіля Шаата, абвяшчае непарушнасьць меж Палестыны па стане на 4 чэрвеня 1967 году.

Вонкавыя спасылкі

Дзяржава Палестынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў