Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!»
Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!» | |
Краіна | Беларуская Народная Рэспубліка |
---|---|
Тып | ордэн |
Каму ўручаецца | беларусам-прыхільнікам БЦР |
Падставы ўзнагароджаньня | Самаахвярная нацыянальна-грамадзкая праца |
Статус | не ўручаецца |
Статыстыка | |
Дата заснаваньня | 10 кастрычніка 1976 году |
Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!» — узнагарода зацьверджаная Прэзыдэнтам БЦР Радаславым Астроўскім.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]10 кастрычніка (паводле Мазырэца 10-14 кастрычніка) 1976 году Радаслаў Астроўскі (за тыдзень да сваёй сьмерці) зацьвердзіў тры ўзнагароды БКА. Першай зь іх, паводле парадку пераліку, быў Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!».
Усе тыя ўзнагароды выкарыстоўваліся для ганараваньня беларусаў з шэрагу прыхільнікаў Беларускае Цэнтральнае Рады на эміграцыі. Разам з тымі мэдалямі выдаваліся дыплёмы. Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!» прызначаўся для ганараваньня за самаахвярную нацыянальна-грамадзкую працу
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!» меў бел-чырвона-белую стужку, выяву Пагоні ў цэнтры і словы «Жыве Беларусь!» па коле зьверху, а ўнізе дзьве скрыжаваныя ляўровыя галінкі. На адваротным баку знаходзіўся надпіс: «БЦР 27.6.1944» (у гэты дзень адбыўся Другі Ўсебеларускі Зьезд). Ордэн вырабляўся з срэбра.
Цікавосткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асобнік Ордэна «Пагоні — Жыве Беларусь!» захоўваецца ў Беларускім інстытуце навукі і мастацтва.