Ордэн Зялезнага Рыцара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ордэн Зялезнага Рыцара
Iron Knight Order ribbon.png Orden Zaleznaha Rycara.jpg
Краіна Сьцяг Беларусі Беларуская Народная Рэспубліка
Тып ордэн
Каму ўручаецца вайскоўцам
Падставы ўзнагароджаньня учыненьне выдатнага ваеннага ўчынку
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 1 верасьня 1949 году
Першае ўзнагароджаньне да 24 лютага 1952 году
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Ордэн Пагоні

Ордэн Зялезнага (Жалезнага) Рыцара — вайсковая ўзнагарода рады БНР.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ордэн зацьверджаны 1 верасьня 1949 году дэкрэтам прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка. Ордэн Зялезнага Рыцара быў прызначаны для «адзначэньня ваенных ці вайсковых заслугаў» і быў узнагародай «выдатных ваенных учынкаў». Гэтую ўзнагароду меў права надаваць галоўны камандовец беларускага войска, або ў мірны час — былы галоўны камандовец. Аднак на пачатку 1950-х гадоў галоўнага камандоўца не было, таму «капітулу ордэну «Зялезнага Рыцара» часова замяняў прэзыдэнт Рады БНР. Статут ордэна быў зацьверджаны й пачаў дзейнічаць з 6 жніўня 1951 году.

Аднак пакуль невядома, ці была вырабленая гэтая ўзнагарода, ці яна засталася толькі праектам. У беларускай газэце «Бацькаўшчына», якая выдавалася ў Мюнхэне, у нумары за 24 лютага 1952 году быў пададзены толькі малюнак ордэна, а таксама статут. У гэтай публікацыі былі таксама й іншыя ўзнагароды БНР. Паводле гэтае ж газэты гэтым мэдалем ужо былі ўзнагароджаныя:

  • Міхал Вітушка — Ордэрам Зялезнага Рыцара 3-й клясы.
  • Усевалад Родзька — Ордэрам Зялезнага Рыцара 3-й клясы.
  • Маёр Саха — Ордэрам Зялезнага Рыцара 4-й клясы.
  • 3-ы Камандоўцы асобных аддзелаў і адзін афіцэр сувязі — Ордэрамі Зялезнага Рыцара 4-й клясы

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ордэн Зялезнага Рыцара мае чатырохканцовы крыж, пасярэдзіне якога дзьве скрыжаваныя шаблі. Ордэн выконваецца з золата, срэбра ці бронзы, шаблі на ім з таго ж матэрыялу, што й ордэн. На раменьнях крыжа літары «Б.Н.Р.» Адваротны бок ордэна як пярэдні, але безь літараў і шабляў і з парадкавым нумарам. Стужка чырвонага (цёмнага) і зямельнага (бурага) колеру, зложаная трохкутнікам. На стужцы дзьве скрыжаваныя шаблі, як і на ордэне.

Ступені[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ордэн падзяляўся на пяць клясаў, а таксама на:

  • Вялікі Крыж
  • Камандорскі Крыж
  • Кавалерыйскі Крыж
  • Залаты Крыж ордэна Зялезнага Рыцара
  • Срэбны Крыж ордэна Зялезнага Рыцара

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]