Перайсьці да зьместу

Мэдаль Партызана

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Медаль Партызана
Дэвіз I ступень: За Бацькаўшчыну
Краіна Сьцяг Беларусі Беларуская Народная Рэспубліка
Тып мэдаль
Каму ўручаецца

ўдзельнікам беларускага паваеннага антысавецкага руху

I ступень: камандоўцы й начальнікі штабаў партызанскіх аддзелаў; за выдатныя баявыя заслугі — любы партызан
Падставы ўзнагароджаньня змаганьне за незалежнасьць Беларусі й прапанова чалавека партызанскім штабам
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 1 верасьня 1949 году
Першае ўзнагароджаньне 6 жніўня 1951 году
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Ордэн Пагоні

Мэдаль Партызана — узнагарода рады БНР для ўдзельнікаў беларускага паваеннага антысавецкага руху.

Мэдаль зацьверджаны 1 верасьня 1949 году дэкрэтам прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка. Спачатку ім узнагароджваліся «беларусы, якія змагаліся ў радох Беларускай Нацыянальнай Партызанкі за Незалежнасьць Беларусі супроць акупантаў: на прапанову партызанцкага штабу». Статут быў зацьверджаны й пачаў дзейнічаць з 6 жніўня 1951 году. У 1952 року права ўзнагароджаньня Мэдалем Партызана атрымаў «начальнік штабу беларускіх партызанаў».

Аднак пакуль не вядома, ці была вырабленая гэтая ўзнагарода, ці яна засталася толькі праектам. У беларускай газэце «Бацькаўшчына», якая выдавалася ў Мюнхэне, у нумары за 24 лютага 1952 году быў пададзены толькі малюнак мэдаля, а таксама статут. У гэтай публікацыі былі таксама й іншыя ўзнагароды БНР.

Мае дзьве ступені, выконваецца адпаведна ў золаце (1-я ступень) і срэбры (2-я ступень). Стужка — чырвона-зямельна-зялёная. На стужцы I ступені дзьве скрыжаваныя стрэльбы. На пярэднім баку мэдаля стрэльбы, а пад імі надпіс «Б.Н.Р.». На адваротным жа баку парадкавы нумар. Таксама на адваротным баку першай ступені быў выбіты спокліч: «За Бацькаўшчыну».

Мэдаль першае ступені маглі атрымаць камандоўцы й начальнікі штабаў партызанскіх аддзелаў, а за «выдатныя баявыя заслугі» — кожны партызан.

  • Мэдаль Партызана 1-й ступені
  • Мэдаль Партызана 2-й ступені

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]