Ільля Хрэнаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ільля «Ліцьвін» (Хрэнаў)»)
Ільля Хрэнаў
Дата нараджэньня 1994
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 3 сакавіка 2022(2022-03-03)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці Загінуў у баях за Бучу
Месца вучобы
Занятак вайсковец
Месца працы
Вядомы як баец-добраахвотнік беларускай роты тэрытарыяльнай абароны батальёну «Азоў»
Псэўданім Ліцьвін
Узнагароды
Мэдаль Ордэна Пагоні

Ільля «Ліцьвін (Літвін)», сапр. Ільля Хрэнаў (1994 або 1995, Менск — 3 сакавіка 2022[3], Буча пад Кіевам) — баец-добраахвотнік беларускай роты тэрытарыяльнай абароны батальёну «Азоў», які загінуў пры абароне Кіева ад войскаў Расеі. Першы загінулы беларус-добраахвотнік у час адкрытага расейскага нападу на Ўкраіну[4][5][6].

У сакавіку 2022 году беларусы ў Адэсе ўтварылі добраахвотніцкі аддзел імя Ільлі Ліцьвіна дзеля дапамогі Ўзброеным сілам Украіны[7].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяцінства і юнацтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Менску, вырас у Лошыцы ў шматдзетнай сям’і — быў пятым дзіцём[3]. Навучаўся ў аўтамэханічным каледжы, потым уладкаваўся працаваць на МАЗ[4].

Добраахвотнік ва Ўкраіне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2014 годзе паехаў добраахвотнікам ва Ўкраіну і далучыўся да батальёну «Азоў», які толькі фармаваўся[8]. Лічыў, што свабода Беларусі будзе вызначацца ва Ўкраіне. Служыў у выведцы «Азова», удзельнічаў ува ўсіх вядомых апэрацыях — Ілавайск, Марыінка, Шырокіна[4].

Калі вайна на Данбасе перайшла ў стан «замарожанай», пакінуў службу, прайшоў курсы праграмістаў і стаў рабіць у сфэры высокіх тэхналёгіяў, жывучы ў Броварах каля Кіева. У сьнежні 2017 году ажаніўся[3]. У час пратэстаў у Беларусі (2020—2022) у вольны час дапамагаў беларусам, пацярпелым ад рэпрэсіяў рэжыму Лукашэнкі[3][9].

Калі 24 лютага 2022 году Расея напала на Ўкраіну, быў першым зь беларускіх добраахвотнікаў, хто запісаў відэа з заклікам абараняць Украіну[4]:

«Сёньня Расея зноў паказала сваю існасьць і падступна напала на Ўкраіну. Мы ў сваю чаргу, беларусы, не застанемся ў баку ад гэтай вайны і будзем ваяваць на баку Ўкраіны»[10].

3 сакавіка 2022 году атрымаў раненьне ў баях за Бучу пад Кіевам, яму пасьпелі зрабіць апэрацыю, але ўратаваць жыцьцё не атрымалася[4][11][12]. Цырымонія разьвітаньня прайшла 5 красавіка 2022 году, бо да расейскага адступленьня з поўначы Ўкраіны цела не маглі выцягнуць з поля бою[13].

Выказваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «[Украінцы] гэта мой братэрскі народ, я ня мог сядзець на месцы, калі ўкраінцаў пачалі забіваць[11][8][14][15][16].
  • «Кожны беларус сам выбірае, што ён мае рабіць, — калі хочаш, пішы камэнтары, хочаш за стырно — будзь шофэрам, хочаш біць акупантаў — значыць бі іх!»[17]

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 лістапада 2022 году Ільля Хрэнаў быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.[18]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://charter97.org/en/news/2022/3/4/457537/
  2. ^ https://www.svaboda.org/a/31736352.html
  3. ^ а б в г Прыехаў ваяваць са 100 далярамі ў кішэні, марыў пра кватэру на Дняпры. Гісторыя беларускага добраахвотніка, які загінуў ва Украіне, Наша Ніва, 14 сакавіка 2022 г.
  4. ^ а б в г д «Працаваў праграмістам, нармальна зарабляў». Хто такі беларус Ільля «Літвін», які загінуў за Ўкраіну, Радыё Свабода, 4 сакавіка 2022 г.
  5. ^ Беларусы знішчылі пад Ірпінём тры расейскія БМП. Але загінуў беларускі вайсковец, Белсат, 28 сакавіка 2022 г.
  6. ^ За что белорусские добровольцы воюют в Украине, Deutsche Welle, 7 сакавіка 2022 г.
  7. ^ Шкетель М. Центр Одеси разом із військовими утримують білоруські добровольці-волонтери, Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 7 сакавіка 2022 г.
  8. ^ а б Ва Украіне смерцю храбрых загінуў беларускі добраахвотнік Ілля «Літвін», Хартыя’97, 4 сакавіка 2022 г.
  9. ^ Погибли за Украину: истории двух белорусских добровольцев, Deutsche Welle, 17 сакавіка 2022 г.
  10. ^ Беларускі добраахвотнік загінуў у баях за Украіну, Белсат, 4 сакавіка 2022 г.
  11. ^ а б Беларускі добраахвотнік загінуў ва Украіне, Эўрарадыё, 4 сакавіка 2022 г.
  12. ^ За што беларускія добраахвотнікі змагаюцца ва Украіне?, Deutsche Welle, 8 сакавіка 2022 г.
  13. ^ Сёння байцы Батальёна Каліноўскага развіталіся з загінулым Іллёй «Літвінам» Хрэнавым ФОТЫ, Наша Ніва, 5 красавіка 2022 г.
  14. ^ Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Ілля «Літвін», Польскае радыё, 4 сакавіка 2022 г.
  15. ^ У баях ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік, Новы час, 3 сакавіка 2022 г.
  16. ^ Пад Кіевам загінуў беларус, які змагаўся за Ўкраіну(недаступная спасылка), Беларускае Радыё Рацыя, сакавіка 2022 г.
  17. ^ Сябра загінулага Іллі «Літвіна»: Вельмі цяжка, калі людзі якія сыходзяць, гэта твае сябры ці блізкія знаёмыя(недаступная спасылка), Беларускае Радыё Рацыя, сакавік 2022 г.
  18. ^ Рада БНР абвяшчае пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]