Мэдаль да тысячагодзьдзя Беларусі
Выгляд
| Мэдаль да тысячагодзьдзя Беларусі | |
| Краіна |
|
|---|---|
| Тып | мэдаль |
| Статус | не ўручаецца |
| Статыстыка | |
| Дата заснаваньня | 1980 год |
Мэдаль да тысячагодзьдзя Беларусі — мэдаль, прысьвечаны тысячагодзьдзю беларускай дзяржаўнасьці. Дата палягае на першых летапісных зьвестках пра полацкага князя Рагвалода ды тураўскага князя Тура, датаваных 980 годам[1]. Захоўваецца ў калекцыі БІНіМу. Мэдаль выраблены ў ЗША ў 1980 годзе.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць]У цэнтры круглай пласьціны — традыцыйная Пагоня й лічбы 980 і 1980, а ўверсе і ўнізе надпіс «Тысячагодзьдзе Беларусі». На рэвэрсе выява старажытнага места, над якім на стужцы слова «Рагнеда» й ніжэй «980».