Крыж Заслугі БКА
Выгляд
| Крыж Заслугі БКА | |
| Краіна |
|
|---|---|
| Тып | мэдаль |
| Каму ўручаецца | беларусам-прыхільнікам БЦР |
| Падставы ўзнагароджаньня | служэньне ў БКА |
| Статус | не ўручаецца |
| Статыстыка | |
| Дата заснаваньня | 10 кастрычніка 1976 году |
Крыж Заслугі БКА — вайсковая ўзнагарода зацьверджаная Прэзыдэнтам БЦР Радаславым Астроўскім для жаўнераў Беларускае краёвае абароны.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць]10 кастрычніка (паводле Мазырэца 10-14 кастрычніка) 1976 году Радаслаў Астроўскі (за тыдзень да сваёй сьмерці) зацьвердзіў тры ўзнагароды БКА. Другой зь іх, паводле парадку пераліку, быў Крыж Заслугі БКА.
Усе тыя ўзнагароды выкарыстоўваліся для ганараваньня беларусаў з шэрагу прыхільнікаў Беларускае Цэнтральнае Рады на эміграцыі. Разам з тымі мэдалямі выдаваліся дыплёмы.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць]Крыж меў зялёную стужку, у ягоным цэнтры выява Пагоні, а на канцах літары БКА і год 1944 (год заснаваньня БКА). На адваротным баку замест Пагоні ў цэнтры надпіс БЦР. Вырабляўся крыж з бронзы.
Цікавосткі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Былі таксама праекты залатых, срэбраных і жалезных крыжоў заслугі
- Асобнік Крыжа Заслугі БКА захоўваецца ў Беларускім інстытуце навукі і мастацтва.