Нармандыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Нармандыя (гістарычны рэгіён)»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Нармандыя
Normandie
Arms of William the Conqueror (1066-1087).svgFlag of Normandie.svg
Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Францыя
Статус рэгіён
Адміністрацыйны цэнтар Руан (часова)
Улучае Дэпартамэнты:
Кальвадос (14)
Эр (27)
Манш (50)
Орн (61)
Прыморская Сэна (76)

17 акругаў
131 кантон
2 885 камунаў
Найбуйнейшыя гарады Гаўр, Руан, Кан
Дата ўтварэньня 1 студзеня 2016
Прэзыдэнт савету Ніколь Клен
Мовы ва ўжытку француская (афіцыйная)
Насельніцтва (2015)
3 334 657 (9-е месца)
Шчыльнасьць 112 чал./км²
Плошча 29 906 км² (11-е месца)
Месцазнаходжаньне Нармандыі
Нармандыя на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +1
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Нарма́ндыя (па-француску: Normandie, па-нармандзку: Normaundie) — гістарычны і адміністрацыйны рэгіён на паўночным захадзе Францыі. Адміністрацыйны рэгіён утвораны 1 студзеня 2016 г.[1] ў адпаведнасьці з тэрытарыяльнай рэформай францускіх рэгіёнаў 2014 году[2] шляхам аб’яднаньня былых рэгіёнаў Верхняя Нармандыя і Ніжняя Нармандыя. Нармандыя вядомая сваімі фэрмамі, яблычнымі плянтацыямі і малочнай прамысловасьцю, у першую чаргу сырамі, такімі як камамбэр, ліваро і пон-ль’Эвэк.

Адміністрацыйны цэнтар (часова) — Руан, найбуйнейшы горад — Гаўр. Насельніцтва 3 334 657 чалавек (2015). Плошча 29 906 км². Рэгіён улучае 5 дэпартамэнтаў, 17 акругаў, 131 кантон і 2 885 камунаў. Асноўныя гарады Кан, Шэрбур-Актэвіль, Эўрэ, Руан, Гаўр, Д’еп.

Мапа Нармандыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 27 годзе да н.э. рымскі імпэратар Актавіян Аўгуст рэарганізаваў гальскія землі, далучыўшы ррэгіёны Калетэ і Вэёкасэ да правінцыі Люгдунская Галія, цэнтрам якой быў горад Люгдунум (сучасны Ліён). Лацінізацыя Нармандыі была дасягнутая з дапамогай звычайных для Рымскай імпэрыі мэтадаў: будаўніцтва рымскіх дарог і актыўнай палітыкі ўрбанізацыі.

Рымскі тэатар у Лільбоне.

Нармандыя як герцагства была створана лідэрам вікінгаў Ролянам (Робэртам Нармандзкім). Назва «Нармандыя» адлюстроўвае паходжаньне Роляна зь вікінгаў, то бок нарманаў.

Нашчадак Роляна Вільгельм Заваёўнік, герцаг нармандзкі, стаў каралём Ангельшчыны ў 1066 годзе ў часы нармандзкіх Заваяваньняў пасьля вырашальнай бітвы пры Гастынгсе. Пасьля заваяваньня краіны рушыла ўсьлед уварваньне нарманаў ва Ўэйлз і Ірляндыю.

З тых часоў Нармандыя неаднаразова зьяўлялася прадметам спрэчак паміж Ангельшчынай і Францыяй.

У 1204 годзе падчас кіраваньня ангельскага караля Іаана Безьзямельнага матэрыковая Нармандыя была заваявана ў Ангельшчыны Францыяй пад камандаваньнем Філіпа II, астраўная ж частка (Нармандзкія астравы) засталася пад кантролем Ангельшчыны. У 1259 годзе кароль краіны Генрых III прызнаў законнасьць уладаньня Францыяй Нармандыяй у адпаведнасьці з Парыскай дамовай. Аднак яго пераемнікі часта спрабавалі аднавіць кантроль над кантынэнтальнай Нармандыяй. Француская Нармандыя была акупаваная падчас Стогадовай вайны ў 13461360 гг. і ў 14151450 гг.

6 чэрвеня 1944 году амэрыканскія, брытанскія і канадзкія войскі пачалі высадку ў Нармандыі, тым самым адкрыўшы Другі фронт у Эўропе ў Другой сусьветнай вайне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Нармандыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў