Ніжняя Нармандыя
Ніжняя Нармандыя (па-француску: Basse-Normandie) — былы рэгіён на паўночным захадзе Францыі. Меў межы з наступнымі былымі рэгіёнамі: на ўсходзе зь Верхняй Нармандыяй і Цэнтрам, на поўдні — з Пэі-дэ-ля-Люар і Брэтаньню, на захадзе й поўначы абмываецца Ля-Маншам. Плошча 17 568 км². Насельніцтва па стане на 2013 год складала 1 478 712 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзілі 3 дэпартамэнты: Кальвадос, Манш і Орн. Адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшым горадам быў Кан (107 229 жыхароў). У выніку тэрытарыяльнай рэформы францускіх рэгіёнаў 2014 году, 1 студзеня 2016 увайшоў разам зь Верхняй Нармандыяй ў склад новаўтворанага рэгіёну Нармандыя (адміністрацыйным цэнтрам усяго гэтага рэгіёну стаў Руан).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ніжняя Нармандыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|