Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аквітанія (па-лацінску: Aquitania, па-француску: Aquitaine, па-басконску: Akitania) — гістарычная вобласьць і былы рэгіён на паўднёвым захадзе сучаснай Францыі, абмежаваны Біскайскім залівам на захадзе, Пірэнэямі на поўдні (натуральная мяжа з Гішпаніяй), былымі рэгіёнамі Пуату-Шарант і Лімузэн на поўначы і Поўдзень-Пірэнэі на ўсходзе. Плошча 41 309 км². Насельніцтва па стане на 2013 год складала 3 316 889 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзілі 5 дэпартамэнтаў: Дардонь, Жыронда, Лянды, Лёт і Гарона й Атлянтычныя Пірэнэі. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Бардо (243 626 жыхароў). У выніку тэрытарыяльнай рэформы францускіх рэгіёнаў 2014 году, 1 студзеня 2016 увайшоў разам з Пуату-Шарант і Лімузэнам у склад новаўтворанага рэгіёну Нувэль-Акітэн (Бардо стаў адміністрацыйным цэнтрам усяго гэтага рэгіёну).
|
---|
| Кантынэнтальная Францыя (зь 1 студзеня 2016) | |
---|
| Заморскія рэгіёны | |
---|
| Рэгіёны кантынэнтальнай Францыі да рэформы 2016 году | |
---|
|