Перайсьці да зьместу

Рона-Альпы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рона-Альпы (па-француску: Rhône-Alpes) — былы рэгіён на паўднёвым усходзе Францыі. Меў межы з наступнымі былымі рэгіёнамі, а таксама з краінамі: на поўначы з Бургундыяй, Франш-Камтэ і Швайцарыяй, на ўсходзе — з Італіяй, на поўдні — з Правансам-Альпамі-Лазурным берагам і Лянгедок-Русыёнам, на захадзе — з Авэрньню. Плошча 43 698 км². Насельніцтва па стане на 2014 год складала 6 449 000 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзілі 8 дэпартамэнтаў: Эн, Ардэш, Дром, Ізэр, Люара, Рона, Савоя і Верхняя Савоя. Адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшы горадам быў Ліён (496 343 жыхароў). Іншыя буйныя гарады: Сэнт-Эт’ен (172 696 жыхароў), Грэнобль (156 659 жыхароў) і Вілёрбан (141 106 жыхароў; у прадмесьці Ліёну). У выніку тэрытарыяльнай рэформы францускіх рэгіёнаў 2014 году, 1 студзеня 2016 увайшоў разам з Авэрньню у склад новаўтворанага рэгіёну Авэрнь — Рона-Альпы (Ліён стаў адміністрацыйным цэнтрам усяго гэтага рэгіёну).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рона-Альпысховішча мультымэдыйных матэрыялаў