Заморскі рэгіён
Заморскі рэгіён (па-француску: Région d’outre-mer) — стан, прысвоены ў 2003 г. заморскім дэпартамэнтам Францыі. Словы «заморскі дэпартамэнт» і «заморскі рэгіён» паводле дзейнай цяпер францускай канстытуцыі фармальна раўнапраўныя, хоць апошні дагэтуль ўжываецца значна радзей.
У лік заморскіх дэпартамэнтных рэгіёнаў уваходзяць:
- Гвадэлупа
- Мартыніка
- Француская Гвіяна
- Рэюньён
- Маёта (з 31 сакавіка 2011 года)
У кожным заморскім рэгіёне дзейнічае выбарная рэгіянальная рада. Гэтыя рэгіёны — нароўні з мэтрапальнымі — таксама дэлегуюць сваіх прадстаўнікоў у агульнанацыянальныя структуры — Нацыянальную асамблею, Сэнат, Рада па сацыяльных і эканамічных пытаньнях.
Унутраная статыстыка Францыі ўключае заморскія рэгіёны ў склад самой Францыі (у адрозненьне ад астатніх заморскіх уладаньняў: заморскіх супольнасьцей і заморскіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэньняў з асобым статусам).