Пікардыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Пікардыя (па-француску: Picardie) — былы рэгіён на поўначы Францыі. На поўначы меў межы з былым рэгіёнам Нор-Па-дэ-Кале, на паўночным усходзе — невялічкую мяжу з Бэльгіяй, на ўсходзе — з былым рэгіёнам Шампань-Ардэны, на поўдні — зь Іль-дэ-Франс, на захадзе — з былым рэгіёнам Верхняя Нармандыя, на паўночным захадзе выходзіў да Ля-Маншу. Плошча 19 399 км². Насельніцтва (на 2012 год) 1 922 342 чалавекі. У склад Пікардыі ўваходзілі 3 дэпартамэнты: Эна, Уаза й Сома. Адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшым горадам быў Ам’ен (132 699 жыхароў). У выніку тэрытарыяльнай рэформы францускіх рэгіёнаў 2014 году, 1 студзеня 2016 году ўвайшоў разам з Нор-Па-дэ-Кале ў склад новаўтворанага рэгіёну О-дэ-Франс (адміністрацыйным цэнтрам усяго гэтага рэгіёну стаў Ліль).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Пікардыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў