Перайсьці да зьместу

Уладзімер Белахвостаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Белахвостаў
Міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі
24 сьнежня 2003 — 30 чэрвеня 2011
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч
Наступнік: Андрэй Шорац
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1949(1949)
Бялынічы, Магілёўская вобласьць
Адукацыя: Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1972; інжынэр-механік)
Узнагароды:
ордэн Пашаны

Уладзі́мер Максі́мавіч Белахво́стаў (нарадзіўся ў 1949 годзе, Бялынічы, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.

Нарадзіўся ў Бялынічах Магілёўскай вобласьці ў 1949 годзе. Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спэцыяльнасьці інжынэр-мэханік (1972). 1972—1983 — у структуры ВБМА «Прамтэхмантаж». З 1983 году — у арганізацыйных структурах Кампартыі БССР, старшыня Першамайскага раённага савету народных дэпутатаў г. Менску. З 1993 году — намесьнік старшыні Менгарвыканкаму, курыраваў пытаньні жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. У 2003—2011 гадах[1] — міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]