Перайсьці да зьместу

Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МЖКГ РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (33 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Берсана, д. 16
Міністар Генадзь Трубіла
Намесьнікі
  • Андрэй Бекета (першы намесьнік)
  • Андрэй Рамашка[1]
Зьвязаныя кампаніі «Камунальнік», «Ліфтсэрвіс»
Бюджэт 38 млрд рублёў[2] (2009 год; 14 млн $[3])
Сайт mjkx.gov.by

Міністэ́рства жыльлё́ва-камуна́льнай гаспада́ркі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінжылкамга́с Белару́сі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне карыстаньня жытлом. Міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 28 ліпеня 2023 году пасаду міністра займае Генадзь Трубіла.

  • парадкаваньне жыльлёва-камунальнай гаспадаркі ды абыходжаньня з камунальнымі адкідамі;
  • парадкаваньне будаўніцтва, перабудовы, выкарыстаньня, утрыманьня ды рамонту вуліцаў паселішчаў;
  • аказаньне жыльлёва-камунальных паслугаў;
  • стварэньне ўмоваў для пашырэньня аказаньня паслугаў падпарадкаванымі прадпрыемствамі;
  • падача прапановаў аб зьмене разьлікаў за карыстаньне жытлом ды камунальныя паслугі;
  • прыцягненьне вонкавых пазыкаў;
  • разьвіцьцё вонкавагаспадарчых сувязяў.
  • правядзеньне нарадаў аб жытле;
  • заказ навуковых дасьледаваньняў;
  • запыт зьвестак ва ўстановах[6].
  1. ^ Кіраўніцтва міністэрства (рас.). Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Праверана 27 ліпеня 2024 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 17 верасьня 2010 г.
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 17 верасьня 2010 г.
  4. ^ Будова цэнтральнага апарату (рас.). Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Праверана 17 верасьня 2010 г.
  5. ^ Рэспубліканскія падведамасныя арганізацыі (рас.). Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Праверана 17 верасьня 2010 г.
  6. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 968 (рас.) Праверана 17 верасьня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]