Мэхмэд VI
Мэхмэд VI | |
![]() | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 14 студзеня 1861[1][2][3], Стамбул, Асманская імпэрыя[4] |
Памёр | 16 траўня 1926[1][2][3] (65 гадоў), Сан-Рэма, Імпэрыя, Лігурыя, Італія |
Пахаваны | Дамаск |
Нашчадкі | Сабіха Султан, Фатма Улвіе Султан і Мэхмэд Эртугрул Эфэндзі |
Дынастыя | дынастыя Асманаў |
Сужэнец | Эмінэ Назыкеда, Шадые Мювэдэт, Нэварэ Ханым, Німэт Нэўзад Ханым і Іншырах Ханым |
Бацька | Абдул-Мэджыд I |
Маці | Гюлюсту Ханым |
Подпіс |
![]() |
Мэхмэд VI (па-турэцку: Altıncı Mehmet) — 36-ы і апошні султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 4 ліпеня 1918 году да 1 лістапада 1922 году, за часам калі Асманская імпэрыя распалася ў выніку Першай сусьветнай вайны і 29 кастрычніка 1923 году была замененая Турэцкай Рэспублікай. Успадкаваў пасад пасьля сьмерці Мэхмэда V[5]. Ягоным бацькам быў султан Абдул-Мэджыд I, а маці, Гюлюсту Ханым, зьяўлялася этнічнай абхазкай і дачкой прынца Тахіра Бэя Чачбы[6].
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэхмэд нарадзіўся ў палацы Далмабахчэ, у Канстантынопалі 14 студзеня 1861 году[7]. Ягоны бацька, султан Абдул-Мэджыд I, памёр, калі Мэхмэду было ўсяго пяць месяцаў, а ягоная маці памерла, калі яму было чатыры гады. Уступіў на пасад падчас заключнага этапу Першай сусьветнай вайны, у якой Асманская імпэрыя ўдзельнічала на баку Нямецкае імпэрыі. Да лета 1918 году ваеннае становішча імпэрыі было вельмі цяжкім.
Брытанскія і хаўрусныя войскі захапілі Багдад, Дамаск і Ерусалім падчас вайны, і большая частка Асманскай імпэрыі была падзеленая паміж імі. На канфэрэнцыі ў Сан-Рэма ў красавіку 1920 году французам быў прадастаўлены мандат на Сырыю, а ангельцы атрымалі кіроўныя паўнамоцтвы над Палестынай і Мэсапатаміяй. 10 жніўня 1920 году прадстаўнікі Мэхмэда падпісалі Сэўрскую дамову, якая прызнаў мандаты і прызнаў Гіджаз незалежнай дзяржавай.
У выніку цяжкіх наступстваў вайны Мэхмэд страціў падрымку турэцкіх нацыяналістаў, якія пад кіраўніцтвам Мустафы Кемаля былі сфармавалі 23 красавіка 1920 году ў Анкары Вялікую нацыянальную асамблею Турэччыны. Новая структура 1 лістапада 1922 году скасавала султанат і абвесьціла рэспубліку, такім чынам Мэхмэд VI канчаткова страціў уладу. Мэхмэд быў вымушаны бешчы з краіны, скарыстаўшыся ангельскім вайсковым карабелем, які даставіў яго на Мальту. Свае апошнія гады правёў у Італіі ў Сан-Рэма, дзе памёр 16 траўня 1926 году. Пахаваны ў Дамаску.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г д е Encyclopædia Britannica
- ^ а б в г д е Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б в г д е Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ а б в Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119160641 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ Freely, John, Inside the Seraglio, 1999, Chapter 16: The Year of Three Sultans.
- ^ Harun Açba (2007). «Kadın efendiler: 1839-1924». Profil. ISBN 978-9-759-96109-1.
- ^ Chisholm, Hugh, ed. (1911), The Encyclopædia Britannica, 7, Constantinople, the capital of the Turkish Empire.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэхмэд VI — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Мэхмэд VI. The Ottomans.(анг.)