Мустафа III

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мустафа III
Mustafa3.jpg
Osmanli-nisani.svg 
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 студзеня 1717(1717-01-28)[1][2], Канстантынопаль, Асманская імпэрыя
Памёр 21 студзеня 1774(1774-01-21)[1] (56 гадоў), Канстантынопаль, Стамбул, Асманская імпэрыя
Пахаваны Стамбул
Нашчадкі Сэлім III, Хатыджэ Султан, Эмінэ Султана, Зэйнэп Султан і Шах Султан
Дынастыя дынастыя Асманаў
Сужэнец Міхрышах Валідэ Султан
Бацька Ахмэд III
Маці Эмінэ Міхрышах Кадынэфэндзі
Подпіс Tughra of Mustafa III.JPG

Мустафа́ III (па-асманску: مصطفى ثالث‎‎) — султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1757 году па 1774 год.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 28 студзеня 1717 ў Эдырнскім палацы ў сям’і султану Ахмэда III. У 1730 годзе пасьля паўстаньня Патроны Халіла і ўзыходжаньня на пасад Махмуда I. Мустафа, як і ягоны бацька і сыны былі зачыненыя ў палацы Тапкапы. Мустафа ўзышоў на пасад 30 кастрычніка 1757 году пасьля сьмерці стрыечнага брата Асмана III[3].

Неўзабаве пасьля ўступленьня на пасад Мустафа праявіў асаблівую ўвагу да справядлівасьці. Ён прыняў шэраг мераў дзеля павышэньня дабрабыту жыхароў Канстантанопалю. Наладзіў біцьцё манэтаў, на ягоны загад былі пабудаваныя вялікія збожжавыя сховішчы, ён падтрымліваў сыстэму аквэдукі і ўсталяваў жорсткую фіскальную палітыку[4]. Акрамя таго, Мустафа спрабаваў правесьці ў краіне вайсковую рэформу, каб зьнізіць разрыў у разьвіцьці паміж Асманскай імпэрыяй і эўрапейскімі дзяржавамі. Але асаблівага плёну не здабыў, бо ягоныя спробы мадэрнізацыі былі недастаткова рашучымі, і кожны крок люта крытыкаваўся кансэрватыўнымі сіламі янычараў і імамамі.

Найважнейшай падзеяй кіраваньня Мустафы III стала вайна супраць Расейскай імпэрыі, якая пачалася ў кастрычніку 1768 году. Султан пазьбягаў вайны, ведаючы сваю бясьсільнасьць, але канфлікт быў непазьбежны. Прычынай вайны стала нязначная спрэчка на мяжы з Крымскім ханствам. Першапачаткова Расеі ўдалося разгарнуць нязначныя сілы праз канфлікту з Рэччу Паспалітай, і Турэччына мела вялікую колькасную перавагу. Аднак вайна пачалася з разгромнай паразы туркаў. Мустафа не дажыў да канца прайгранай вайны. Ён памёр у сталіцы ў палацы Тапкапы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е Encyclopædia Britannica
  2. ^ а б в Энцыкляпэдыя Бракгаўза
  3. ^ «Biographical Encyclopaedia of Islam», Volume 3. Cosmo Publications. 2006. — С. 864. — ISBN 978-8-130-70390-9.
  4. ^ Ágoston, Gábor; Masters, Bruce (2009). «Encyclopedia of the Ottoman Empire». New York. — С. 411. — ISBN 978-0-816-06259-1.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мустафа IIIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў