Мустафа IV
| Мустафа IV | |
|
| |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 8 верасьня 1779[1], |
| Памёр | 17 лістапада 1808[1] (29 гадоў), |
| Пахаваны | |
| Дынастыя | дынастыя Асманаў[d][2] |
| Бацька | Абдул-Хамід I |
| Маці | Айшэ Сынэпэрвэр Султан[d] |
| Подпіс |
|
Мустафа́ IV (па-асманску: مصطفى رابع) — султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1807 году па 1808 год. Сын султану Абдул-Хаміда I.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мустафа IV нарадзіўся ў 1779 годзе ў Стамбуле. Маці Мустафы жадалі даць яму добрую адукацыю, але ён прагнуў жыць у сваё задавальненьне. Узышоў на пасад у выніку паўстаньня янычараў супраць свайго стрыечнага брата султану Сэліма III. У той час у асманах засталіся толькі два чалавекі, якія мелі права ўспадкаваць трон, гэты быў сам Мустафа і ягоны малодшы брат Махмуд II. Паколькі Мустафа быў старэйшым, ён і быў празначаны янычарамі на асманскі пасад. Мустафа адразу ж аб’явіў пра роспуск «новых войскаў», якіх Сэлім III загранізаваў на эўрапейскі ўзор. Многія прыхільнікі былых рэформаў быў катаваныя і забітыя.
Кароткае панаваньне Мустафа было даволі насычаным. Ён працягнуў вайну супраць Расейскай імпэрыі, якая пачалася пры ягоным папярэдніку. Але, асманы трывалі паразы. Сам Мустафа больш захапляўся забавамі. У выніку, улетку 1808 году турэцкі палітык Алемдар Мустафа-паша і ягоныя верныя войскі арганізавалі паход у Канстантынопаль з мэтай аднаўленьня Сэліма III на пасадзе. Мустафа ня здолеў ім супрацьстаяць, але перад тым як быў зрынуты, загадаў забіць свайго брата. У выніку пасад атрымаў ягоны малодшы брат Махмуд II, які здолеў выратавацца і ня быў забіты братам. У лістападзе 1808 году янычары спрабавалі вярнуць Мустафу на сталец, аднак ён быў забіты сваім братам Махмудам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Mustafa IV // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ https://ttk.gov.tr/osmanli-padisahlari/
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мустафа IV — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Мустафа IV. The Ottomans. (анг.)