Асман I
Асман I асм. ُثمَان ʿUthmān (1258—1326) — першы турэцкі султан (1281—1326) і заснавальнік Асманскай імпэрыі.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў 1258, у тым жа годзе, калі манголы напалі на Багдад. Пасьля сьмерці бацькі Эртагрула, у 1281 г., Асман ва ўзросце 45 гадоў, стаў лідэрам турэцкага племені Кайы. Валадарыў у Сагуце, на мяжы зь Бізантыйскай імпэрыяй, дзе яго бацька насяліў бежанцаў, для стрымліваньня мангольскага ўварваньня.
Неўзабаве ён пачаў зьбіраць наймітаў і рэгулярна рабаваць саслабеўшую Бізантыйскую імпэрыю. Акрамя таго, вялікая колькасьць уцекачоў, якая ратавалася ад мангольскага палона, зьбіралася ў гэтым раёне і папаўняла армію Асмана, таксама ў армію ўступалі ваяры ісламу, якія змагаліся за распаўсюджаньне і пашырэньне ісламу.
Добрае веданьне ваеннай справы дапамаглі Асману стрымаць набегі татараў, а аб’яднаўшы пад сваім сьцягам вялікую армію прыняўся захопліваць бізантыйскія землі. Адданасьць і прыхільнасьць да турэцкага султана ўзнагароджвалася грошамі або тытуламі. Такім чынам Асман здолеў значна пашырыць свае ўладаньні і ўплыў, таксама ён пачаў чыканіць свае ўласныя грошы і ўтварыў уласны аўтарытэтны суд.
Асман вядомы, як вельмі памяркоўным і справядлівы кіраўнік, з цярпімасьцю да іншых рэлігій, у выніку чаго падатак быў на вельмі нізкім узроўні. Асман памёр у 1326 у Сагуце, пахаваны ў горадзе Бурса.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Сеціве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Асман I — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў