Перайсьці да зьместу

Далмабахчэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Далмабахчэ
Краіна
Месцазнаходжаньне Бэшыкташ
Архітэктурны стыль барока, ракако і клясыцыстычная архітэктура[d]
Аўтар праекту Карапэт Бальян[d] і Нікогас Бальян[d]
Дата заснаваньня 1823
Сайт millisaraylar.gov.tr (тур.)
Далмабахчэ на Вікісховішчы

Далмабахчэ́ (па-турэцку: Dolmabahçe) — палац асманскіх султанаў на эўрапейскім баку Басфора ў Стамбуле на мяжы раёнаў Бэшыкташ і Кабаташ. У перакладзе з турэцкага азначае «насыпны сад».

Будаваўся ў 1842—1853 гады на загад султана Абдул-Мэджыда I, якога больш не задавольваў сярэднявечны палацавы комплекс Тапкапы і ён жадаў мець палац у стылі барока, здольны пасупернічаць у вытанчанасьці з эўрапейскімі рэзыдэнцыямі XVIII стагодзьдзя. У якасьці архітэктараў выступалі армяне зь сямейства Бальянаў. На ўпрыгожваньне Крыштальнай лесьвіцы і іншых інтэр’ераў было выкарыстана 14 тонаў золата, а агульны кошт будаўніцтва перавысіў пяць мільёнаў залатых фунтаў. Адной з асноўных славутасьцяў ёсьць падораная каралевай Вікторыяй жырандоля з багемскага шкла, вагай амаль у пяць тонаў, і збор карцінаў Івана Айвазоўскага, якія мастак выканаў на замову султану.

За некалькі дзесяцігодзьдзяў палацавы комплекс, першапачаткова сьціплы па памерах, пышырыўся да таго, што заняў 45 тысячаў м². У 1889 годзе Абдул-Хамід II перанёс сваю рэзыдэнцыю ў новы палац Ілдыз, аднак ягоныя пераемнікі вярнуліся ў Далмабахчэ. Пасьля падзеньня манархіі ў палацы пасяліўся Ататурк. Тут ён і памёр 10 лістапада 1938 году. Палац заставаўся музэем ажно да верасьня 2007 году, калі турэцкі парлямэнт ізноў вярнуў яму палітычную функцыю, зрабіўшы Далмабахчэ афіцыйнай рэзыдэнцыяй прэм’ер-міністра ў Стамбуле.

  1. ^ а б archINFORM (ням.) — 1994.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]