Абдул-Хамід I
| Абдул-Хамід I | |
|
| |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 20 сакавіка 1725[1][2][3], |
| Памёр | 7 красавіка 1789[4][1][2][…] (64 гады), |
| Пахаваны | |
| Нашчадкі | Мустафа IV, Махмуд II, Эсма Султан[d], Хібэтулах Султан[d] і Ayşe Athermelik Dürrüşehvar Hanım[d] |
| Дынастыя | дынастыя Асманаў[d][5] |
| Бацька | Ахмэд III |
| Маці | Рабія Султан[d] |
| Подпіс |
|
Абду́л-Хамі́д I (па-асманску: عبد الحميد اول) — султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1774 году па 1789 год.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 20 сакавіка 1725 году ў Канстантынопалі ў сям’і султана Ахмэда III і ягонай жонцы Рабіі Султан[6]. У дзяцінстве атрымаў пачатковую адукацыю, вывучаючы гісторыю і каліграфію[6].
У дзень сьмерці Мустафы III 21 студзеня 1774 году Абдул Хамід быў узьведзены на пасад з пышнай цырымоніяй, якая была праведзеная ў султанскім палацы. Абдул-Хамід імкнуўся рэфармаваць асманскае войска, запрашаючы замежных вайсковых спэцыялістаў у краіну, а таксама жадаў рэарганізаваць янычарскі корпус. Паводле сваёй натуры зьяўляўся вельмі рэлігійным і прытрымліваўся пацыфісцкіх поглядаў. Тым ня менш, праводзіў войны супраць Расеі і Аўстрыйскай імпэрыі, якія, аднак, не прынесьлі плёну імпэрыі. Былі страчаныя тэрыторыі, якія сёньня ёсьць часткай сучаснай Украіны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е Абдул-Гамид I (рас.) // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 20.
- ^ а б в г д е Abdülhamit I // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ а б в Abdul Hamid I. // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
- ^ а б в Абдуль-Гамидъ (рас.) // Энциклопедический лексикон — СПб: 1835. — Т. 1. — С. 25.
- ^ https://ttk.gov.tr/osmanli-padisahlari/
- ^ а б Derman Sabancı (2002). «27. Osmanlı padişahı Sultan I. Abdülhamid'in eserleri». Islamic Manuscripts.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Абдул-Хамід I. The Ottomans. (анг.)