Мэхмэд V
| Мэхмэд V | |
| султан | |
|---|---|
|
| |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 2 лістапада 1844[1][2][3][…], |
| Памёр | 3 ліпеня 1918[1][2][3][…] (73 гады), |
| Пахаваны | |
| Нашчадкі | Эмэр Хілмі Эфэндзі[d], Мэхмэд Зыяэдын Эфэндзі[d] і Şehzade Mahmud Necmeddin[d] |
| Дынастыя | дынастыя Асманаў[d][4] |
| Сужэнец | Камурэс Кадын Эфэндзі[d], Міхрэнгіз Кадын Эфэндзі[d], Дылфірыб Кадын Эфэндзі[d], Дуруадэн Кадын Эфэндзі[d] і Назпэрвэр Кадын Эфэндзі[d] |
| Бацька | Абдул-Мэджыд I[d] |
| Маці | Гюльджэмал Кадын Эфэндзі[d] |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Мэхмэд V (па-турэцку: Beşinci Mehmet Reşat) — 35-ы султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1909 году па 1918 год. Сын султану Абдул-Мэджыда I[5]. Наступнікам Мэхмэда V быў ягоны зводны брат Мэхмэд VI. Ягонае 9-гадовае панаваньне было адзначанае стратай паўночнаафрыканскіх тэрыторыяў імпэрыі і астравоў Дадэканэс, уключаючы Родас, у выніку італьянска-турэцкай вайны. Акрамя таго, ён узначальваў імпэрыі падчас Першай балканскай вайны, калі Асманская імпэрыя страціла, амаль усе землі на захад ад Канстантынопалю, а таксама падчас Першай сусьветнай вайны, якая ў канчатковым выніку прывядзе да сканчэньня існаваньня імпэрыі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадіўся ў палацы Тапкапы ў Канстантынопалі ў 1844 годзе[6]. Як і многія іншыя патэнцыйныя спадчыньнікі пасаду, ён 30 гадоў правёў палацам гарэме. Дзевяць зь іх ён жыў у асабістым пакоі і ў гэты час вывучаў старажытнапэрсыдзкую паэзію. Ягонае кіраваньне пачалося 27 красавіка 1909 году. Але ён у значнай ступені ня меў рэальнай палітычнай сілы як сьледзтва младатурэцкай рэвалюцыі 1908 году і асабліва Асманскага перавароту 1913 году, які фактычна прывёў да ўлады дыктатарскі трыюмвірат, складзены з трох пашоў.
Менавіта за часам панаваньня Мэхмэда V Асманская імпэрыя панесла вялікія тэрытарыяльныя страты, як то землі ў Паўночнай Афрыцы і на Балканскім паўвостраве. У выніку Другой балканскай вайны Асманская імпэрыя здолела вярнуць трошку земляў, як то Ўсходнюю Тракію і горад Эдырнэ. Раптоўная страта гэтых велізарных зямельных тэрыторыяў, якія на працягу стагодзьдзяў знаходзіліся пад асманскай уладай, была глыбока шакавальнай для асманскіх туркаў і прывяла да масавае рэакцыі насельніцтва супраць улады, якая дасягнула кульмінацыі за часам Асманскага дзяржаўнага перавароту 1913 году. У наступны год краіна далучылася да Першай сусьветнай вайны, заняўшы бок Нямецкай імпэрыі праз пранямецкую палітыку Энвэра-пашы. Сам Мэхмэд V наўрад ці быў здольны прадухіліць аб’яўленьне вайны асманамі дзяржавам Антанты.
Памёр 3 ліпеня 1918 году ў палацы Ілдыз ва ўзросьце 73 гадоў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Mehmed V // Encyclopædia Britannica (анг.)
- 1 2 Mehmed (Mehmed V. Reschad (Reşad)) // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 Mehmet V // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ https://ttk.gov.tr/osmanli-padisahlari/
- ↑ Abdulmecid, Coskun Cakir, Encyclopedia of the Ottoman Empire, ed. Gábor Ágoston, Bruce Alan Masters, (Infobase Publishing, 2009), 9.
- ↑ The Encyclopædia Britannica, Vol.7, edited Hugh Chisholm, (1911), 3; «Constantinople, the capital of the Turkish Empire..».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мэхмэд VI. The Ottomans. (анг.)