Махмуд I
Махмуд I | |
![]() | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 2 жніўня 1696[1][2], Эдырнэ, Асманская імпэрыя |
Памёр | 13 сьнежня 1754[1][2][3] (58 гадоў), Канстантынопаль, Асманская імпэрыя[4] |
Пахаваны | Стамбул |
Дынастыя | дынастыя Асманаў |
Бацька | Мустафа II |
Маці | Саліха Сэбкаці Султан |
Подпіс |
|
Махму́д I (па-асманску: محمود اول) — султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1730 году па 1754 год. Заняў пасад пасьля паўстаньня Патроны Халіл, а таксама падтрымліваў добрыя адносіны з Сэфэвідзкай імпэрыяй і імпэрыяй Вялікіх Маголаў.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся 2 жніўня 1696 ў Эдырнскім палацы ў сям’і султану Мустафы II. Там жа і атрымаў пачатковую адукацыю. Пасьля жыў у Канстантынопалі.
28 верасьня 1730 году Патрона Халіл зь невялікай групай янычараў і частцы жыхароў Канстантынопалю ўварваўся ў палац Тапкапы, патрабуючы пакараньня сьмерцю вялікага візыра Нэўшэхірлі Дамата Ібрахіма-пашы і адрачэньня Ахмэда III. Ахмэд III пагадзіўся на патрабаваньні. Ібрахім-паша быў задушаны, а новым султанам стаў Махмуд I[5]. За часам панаваньня Махмуда I былі зробленыя спробы мадэрнізацыі асманскага войска на эўрапейскі ўзор пад кіраўніцтвам графа дэ Банавалю, француза, які прыняў іслам. Але праз супраціўленьне янычараў гэтыя спробы праваліліся.
У 1736—1739 гадох Асманская імпэрыя вяла вайну супраць Расейскай і Аўстрыйскай імпэрыяў. Аўстрыйскія войскі пацярпелі шэраг паразаў, у выніку чаго асманы вярнулі паўночную Сэрбію разам зь Бялградам і Малай Валахіяй, страчанымі ў 1718 годзе. Згодна зь Бялградзкай дамовай 1739 году Асманская імпэрыя атрымала ад Расеі Азоў.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г д е Encyclopædia Britannica
- ^ а б в г д е Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б в Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б в Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1033536903 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ Shaw, Stanford J. and Shaw, Ezel Kural (1976). «History of the Ottoman Empire and Modern Turkey», volume 1. Cambridge University Press. — С. 240. — ISBN 0-521-21280-4.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Махмуд I — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Махмуд I. The Ottomans.(анг.)