Ахмэд III
| Ахмэд III | |
|
| |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 30 сьнежня 1673[1][2], |
| Памёр | 1 ліпеня 1736[1][3][4] (62 гады), |
| Пахаваны | |
| Нашчадкі | Мустафа III[5], Абдул-Хамід I[5], Хатыджэ Султан[d], Эсма Султан[d], Юмю Гюлсюм Султан[d], Саліха Султан[d], Фатма Султан[d][6], Атыке Султан[d], Айшэ Султан[d], Зэйнэп Султан[d], Зюбэйдэ Султан[d] і Şehzade Mehmed[d][5] |
| Дынастыя | дынастыя Асманаў[d][7] |
| Сужэнец | Рабія Султан[d], Эмінэ Міхрышах Кадынэфэндзі[d], Айшэ Ханым Султан[d] і Эмэтулах Кадын Эфэндзі[d] |
| Бацька | Мэхмэд IV[d][6] |
| Маці | Гюлнуш Султан[d] |
| Подпіс |
|
Ахмэд III (па-асманску: احمد ثالث) — султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1703 году да 1730 год. Сын султану Мэхмэда IV. Маці Ахмэда, Гюлнуш Султан, была этнічнай грэчанкай, і мела імя Эўмэнія Ворыя[8][9][10][11].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў горадзе Хачыёглу Пазарчык у рэгіёне Дабруджа. Узышоў на пасад у 1703 годзе, калі ягоны брат Мустафа II адрокся ад пасады[12]. Першыя дні панаваньня Ахмэда III прайшлі з намаганьнямі супакоіць янычараў, якія былі ў рэшце рэшт улагоджаныя. Аказваў падтрымку Крымскаму ханству ў ягоным супрацьстаяньні з расейскім войскам. У 1709 годзе даў прытулак швэдзкаму каралю Карлу XII, разьбітаму ў бітве пад Палтавай. Атрымаў перамогу ў расейска-турэцкае вайне, дзякуючы чаму Асманская імпэрыя атрымала кантроль над Азовам.
У 1720-я гады Асманская імпэрыя скарысталася смутай у Пэрсіі ў сувязі з уварваньнем туды аўганцаў і захапіла значныя тэрыторыі ў Заходнім Іране, але затым туркі трывалі паразу ад пэрсыдзкага шага Ашрафа. Чуткі аб гэтае паразе сталі падставай да паўстаньня насельніцтва Канстантынопалю, незадаволенага высокімі падаткамі і карупцыяй. Да гэтага паўстаньня далучыліся янычары, што прывяло да зьвяржэньня Ахмэда III.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Ahmed III // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Ahmet III // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Ahmed (Ahmed III.) // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
- 1 2 3 https://islamansiklopedisi.org.tr/ahmed-iii
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #101094108 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ↑ https://ttk.gov.tr/osmanli-padisahlari/
- ↑ Freely, John (2001). «The Lost Messiah». Viking. — С. 132. — ISBN 0-670-88675-0.
- ↑ Bromley, J. S. (1957). «The New Cambridge Modern History». University of California: University Press. — С. 554. — ISBN 0-521-22128-5.
- ↑ Sardo, Eugenio Lo (1999). «Tra greci e turchi: fonti diplomatiche italiane sul Settecento ottomano». Consiglio nazionale delle ricerche. — С. 82. — ISBN 88-8080-014-0.
- ↑ Baker, Anthony E; Freely, John (1993). «The Bosphorus». Redhouse Press. — С. 146. — ISBN 975-413-062-0.
- ↑ Chisholm, Hugh, ed. (1911). «Ahmed III». Encyclopædia Britannica. 1 (11th ed.). Cambridge University Press. — С. 431.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ахмэд III. The Ottomans. (анг.)