Мэхмэд II Заваёўнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мэхмэд II Заваёўнік
Султан
Fatih Sultan Mehmed Han - السلطان محمد خان الفاتح.jpg
Coat of arms of the Ottoman Empire (1882–1922).svg 
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 сакавіка 1432, Эдырнэ, Асманская імпэрыя
Памёр 3 траўня 1481[1][2][3] (49 гадоў), Гебзэ, Каджаэлі, Турэччына
Пахаваны Фатых-мячэт
Нашчадкі Баязід II, Джэм[d], Гэўхэрхан Хатун і Шэхзадэ Мустафа
Дынастыя дынастыя Асманаў
Сужэнец Эмінэ Гюлбахар Хатун, Гюлшах Хатун, Сыці Мюкрымэ Хатун, Чычэк Хатун і Алена Палеалёгіна
Бацька Мурад II
Маці Хюма Хатун
Подпіс Tughra of Mehmed II.svg

Мэхмэд II Заваёўнік (30 сакавіка 14323 траўня 1481), султан Асманскай імпэрыі (1451-1481).

Жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У самым пачатку свайго кіраваньня, дзеля не ўзьнікненьня прэтэнзіяў на імпэратарскі сталец, зьдзейсніў забойства свайго брата, чым паклаў традыцыю братазабойства ў валадарскай сям'і (амаль кожны наступны султан зьдзяйсняў забойства брата). Падчас яго кіраваньня Асманская імпэрыя значна павялічыла свае памеры. Вялікім дасягненьнем султана зьяўляецца захоп Канстантынопаля, які паслужыў сканчэньнем існаваньня такой дзяржавы, як Бізантыйская імпэрыя. Адразу пасьля захопу горада пачалося будаўніцтва магутнай крэпасьці на Басфоры. Канстантынопаль стаў сталіцай Асманскай імпэрыі.

У 1458-1459 гадах Сэрбія канчаткова патрапіла пад уладу Асманіі. У 1460 паў Марэйскі дэспанат, а 1461 асманы здабылі Трапэзунд і Амасэю. У 1463-1464 была захоплена Босьнія. У 1463 Мэхмэд II пачаў вайну з Вэнэцыяй. Асноўнай арэнай вайны стала Эгейскае мора.

Пачынаючы з 1470-х султан вядзе войны з вугорцамі і аўстрыйцамі, падпарадкоўвае крымскіх татараў. У 1479 флёт Асманская імпэрыі займае шэраг выспаў Іанічнага мора і некаторыя тэрыторыі Паўднёвай Італіі.

Памёр Мэхмэд II 3 траўня 1481 ад падагры. Пахаваны ў Канстантынопалі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мэхмэд II Заваёўніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў