Перайсьці да зьместу

Сан-Рэма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сан-Рэма


Краіна: Італія
Плошча:
Вышыня: 15 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0184
Паштовы індэкс: 18038
Нумарны знак: IM
Геаграфічныя каардынаты: 43°49′3″ пн. ш. 7°46′30″ у. д. / 43.8175° пн. ш. 7.775° у. д. / 43.8175; 7.775Каардынаты: 43°49′3″ пн. ш. 7°46′30″ у. д. / 43.8175° пн. ш. 7.775° у. д. / 43.8175; 7.775
Сан-Рэма на мапе Італіі
Сан-Рэма
Сан-Рэма
Сан-Рэма
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.comune.sanremo.im.it/

Сан-Рэма (па-італьянску: San Remo) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Лігурыя. Вядомы як турыстычны горад на італьянскай Рывіеры. Тут ладзяцца шматлікія культурніцкія мерапрыемствы, як то музычны фэстываль у Сан-Рэма і клясычная роварная гонка Мілян—Сан-Рэма.

Паштоўка 1920-х гадоў з выявай Сан-Рэма.

Калісьці на месцы гораду стаяла рымскае паселішча Матуцыя. Сан-Рэма пашырылася ў раньнім Сярэднявеччы, калі насельніцтва перасялілася на ўзвышшы. Тут быў пабудаваны замак і вёска Ля-Пінья, з узмоцненай абаронай, каб абараняцца ад набегаў сарацынаў. Горадам кіраваў род Вэнтымільля, але пазьней кіраваньне перайшло да генуэскіх біскупаў. У 1297 годзе яны прадалі места сем’ям Дорыя і Дэ Мары. Места стала вольным горадам у другой палове XV стагодзьдзя, пасля чаго пашырыўся.

Пасьля францускага панаваньня і вылучэньня з Францыі Савоі ў 1814 годзе Сан-Рэма было далучанае да каралеўства Сардыніі. Зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя места хутка пашыралася, часткова дзякуючы разьвіцьцю турызму. У выніку ў ім былі пабудаваныя першыя грандыёзныя гатэлі, а сам горад пашырыў сваю набярэжную. Тут адпачывалі аўстрыйская імпэратарка Сысі, а таксама расейская княгіня Марыя ды імпэратар Мікалай II. Швэдзкі хімік Альфрэд Нобэль пераехаў у Сан-Рэма на сталае жыцьцё. У красавіку 1920 году ў месьце ладзілася канфэрэнцыя Вярхоўнай рады хаўрусьнікай, дзеля разьмеркаваньня мандатаў Лігі народаў на кіраваньне былымі асманскімі землямі Блізкага Ўсходу па Першай сусьветнай вайне.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]