Студыя БМ (скарочана ад «Беларуская Маладзёжная»[2]; іншая назва «Гурт Мроя»[3]) — трэці альбом беларускага рок-гурта Мроя. Запісаны ўлетку 1988 году і выдадзены на кампакт-касэтах у тым самым годзе. Увосень на Беларускім радыё было запісана яшчэ пяць песень пад агульнай назвай Студыя БМ-2. Песьня «Ён яшчэ вернецца» з альбому Студыя БМ перамагла ў гіт-парадзе радыё «Беларуская маладзёжная» напрыканцы 1988 году (праводзілася галасаваньне слухачоў). Гэтая ж песьня ўвайшла першай у складанку Лепшыя песьні з альбомаў 1988—1990. Таксама ў складанку ўвайшлі песьні «Зямля», «Зондэркаманда», «Вайна» і «Пераможцы». Песьня «Зямля» таксама ўвайшла ў альбом «Акустычныя канцэрты канца XX стагодзьдзя» гурту N.R.M.