Уладзімер Давыдоўскі
Уладзімер Давыдоўскі (нарадзіўся 16 сакавіка 1964) — беларускі журналіст, літаратар і музыка.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Закончыў Менскую мастацкую вучэльню імя Глебава (1984) і факультэт журналістыкі БДУ (1995). Адзін з заснавальнікаў легендарнага беларускага рок-гурту «Мроя», які пакінуў у верасьні 1989 году. У 1992 годзе стварыў гурт «Вялікае Княства» зь якім запісаў уласны музычны праект «Голас Дажджу». Аўтар інфармацыйнага праекту "Сусьветная служба «Беларускай Маладзёжнай» (1991—1994). Браў удзел у музычных і кнігавыдавецкіх праектах, тэматычна зьвязаных з гісторыяй Вялікага княства Літоўскага.
Аўтар шэрагу кніг у жанры клясычнага дэтэктыву. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Працаваў дызайнэрам у АН Беларусі, намесьнікам галоўнага рэдактара тыднёвіка «Літаратура і мастацтва», рэдактарам і вядучым праграм радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная» і «Радыё Рацыя», журналістам «Радыё Свабода». Лаўрэат IX конкурсу імя Ежы Гедройца Польскага Інстытуту ў галіне журналістыкі за 2008 год[1]. Каардынатар парталаў «Вялікае Княства. Навіны» ды «Вялікае Княства. Эліта».
Працуе ў прэсавай службе Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Саюз Беларусі і Расіі. Сем захадаў Льва Сапегі.
- Талін — Выгар альбо доўгі шлях дамоў.
- Гайнаўка: «Мы размаўляем па-свойму».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |