Біяполе
Біяполе | ||
---|---|---|
Альбом Мроі | ||
Выдадзены | 1991 | |
Запісаны | 1990 | |
Жанр | рок | |
Працягласьць | 38:32 | |
Храналёгія Мроі | ||
Дваццаць восьмая зорка (1989) |
Біяполе (1991) |
Лепшыя песьні з альбомаў 1988—1990 (1992) |
Біяполе — апошні студыйны альбом беларускага рок-гурта Мроя. Запісаны ў верасьні 1990 годзе. Выдадзены на кампакт-касэце ў 1991 годзе[1]. Прэзэнтацыя альбому Біяполе адбылася ў Тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) ў 1990 годзе[2]. Перавыдадзены Літаратурна-Мастацкай Суполкай ў 1997 годзе.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]№ | Назва | іншая назва | Працягласьць | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Гуляй, душа!» | Hulaj, Duša! | 5:22 | ||||||
2. | «Марш гопнікаў» | Marš Hopnikau | 3:39 | ||||||
3. | «Біяполе» | Bijapole | 4:28 | ||||||
4. | «Сон» | Son | 4:13 | ||||||
5. | «Крык» | Kryk | 4:32 | ||||||
6. | «Халі-галі» | Chali-Hali | 3:10 | ||||||
7. | «Брага (Я у лесе ягады зьбіраў...)» | Braha (Ja U Lesie Jahady Zbirau...) | 2:26 | ||||||
8. | «Рок са мною» | Rok Sa Mnoju | 5:13 | ||||||
9. | «Краіна крывавых дажджоў» | Kraina Kryvavych Daždžou | 5:30 | ||||||
38:32 |
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбом атрымаў назву паводле назвы трэцяга трэку. Запісваўся з новым гітарыстам — Венедыктам Конеў-Петушковічам, які да таго часу працаваў гукарэжысэрам гурту. Песьня «Хоп-Гоп» (іншыя назвы «Хоп-Гоб» ці «Марш гопніка») сьпяваецца ў першай асобе. У альбом не ўвайшлі песьні «Так і трэба», «Беларуская Афрыка». Пазьней ў складанку «Лепшыя песьні з альбомаў 1988—1990» увайшлі песьні «Гуляй, душа», «Я ў лесе ягады збіраў», «Я на сямі вятрах», «Хоп-Гоп» (пад назвай «Марш гопніка») ды «Краіна крывавых дажджоў». Песьню «Халі-галі» перазапісаў гурт N.R.M. на альбоме ŁaŁaŁaŁa, якая пазьней таксама ўвайшла ў слкаданку Made in N.R.M.. Песьню «Краіна крывавых дажджоў» у 1999 годзе выканаў гурт N.R.M. на альбоме Акустычныя канцэрты канца XX стагодзьдзя.
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алег Дземідовіч: ударная ўстаноўка, дадатковы сьпеў
- Юрась Ляўкоў: бас-гітара, дадатковы сьпеў
- Лявон Вольскі: сьпеў, клявішы
- Венедыкт Конеў-Петушковіч: гітара, дадатковы сьпеў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вольский Лявон | Experty.by — белорусская музыка
- ^ Сахараў, С. Хроніка гурту «Мроя» // ARCHE Пачатак. — 2001. — № 2 (16).