Дваццаць восьмая зорка
Дваццаць восьмая зорка | ||
---|---|---|
Альбом Мроі | ||
Выдадзены | 1990 | |
Запісаны | 1989 | |
Жанр | рок | |
Працягласьць | 38:24 | |
Выдавец | Мэлёдыя | |
Храналёгія Мроі | ||
Студыя БМ (1988) |
Дваццаць восьмая зорка (1990) |
Біяполе (1990) |
Дваццаць восьмая зорка — альбом беларускага рок-гурту «Мроя», запісаны ў 1989 годзе й перавыдадзены ў 1997 ды 2009 гадох.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Дваццаць восьмая зорка»
- «Мама-мафія»
- «Шмат»
- «Кастрычніцкі цягнік»
- «Апошні інспэктар»
- «Аўстралійская полька»
- «Зямля»
- «Я — рок-музыкант»
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алег Дземідовіч: ударная ўстаноўка, дадатковы сьпеў
- Юрась Ляўкоў: бас-гітара, дадатковы сьпеў
- Лявон Вольскі: сьпеў, клявішы
- Венедыкт Конеў-Петушкевіч: гітара, дадатковы сьпеў
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Улетку 1989 году беларускія музычныя журналісты Анатоль Мяльгуй і Вітаўт Мартыненка пішуць ліст на ўсесаюзную фірму грамзапісу «Мэлёдыя» з прапановай зрабіць запіс песень таленавітых музыкаў з гурту «Мроя» з наступным выданьнем яго ў фармаце плыты. Акрамя гэтага яны апублікавалі дзясяткі артыкулаў, каб прыцягнуць увагу да катастрафічнага стану беларускай музыкі[1]. Кіраўнікі «Мэлёдыі» адрэагавалі даволі хутка й празь некалькі месяцаў даслалі ў Менск вялікую перасоўную станцыю МСА дзеля запісу альбома гурту.
На кружэлку, якая выйшла масавым накладам у 1990 годзе, патрапіла 8 песень. Музыкі стварылі невытлумачальную й запатрабаваную «перабудовачным» слухачом атмасфэру: цяжкі гардавы гук, надрыўны вакал і абавязковая сацыяльная заклапочанасьць у тэкстах. Вокладку аформілі ў цьмяных традыцыях ангельскага гурту Pink Floyd: Вольскі й Дземідовіч зрабілі з пластыліну твары ўдзельнікаў гурту, абгарнулі пап’е-машэ й сфатаграфавалі.
У 1997 годзе альбом быў перавыдадзены на касэце фірмай BMA-group.
У 2006 песьня «Шмат» з гэтага альбому была ўключаная ў складанку «Чарнобыльскі вецер».
У 2009 годзе BMAgroup перавыдала альбом на CD ў сэрыі «Беларускі Музычны Архіў». У перавыданьне дадаткова ўвайшлі песьні «Паляваньне на вядзьмарак» ды «Ён яшчэ вернецца», а таксама відэа-запіс песьні «Я — рок-музыкант» з канцэрту «Музыкі сьвету — дзецям Чарнобыля», які адбыўся ў 1993 годзе[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вітаўт Мартыненка. Новая кніга. Героі нашага рок-н-рольнага часу // Беларус. №570. Ліпень 2010 г.
- ^ Рок-гурт Мроя. Дваццаць восьмая зорка Prastora.by — інтэрнэт-крама кнігаў на беларускай мове.