Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Мардахі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Перайменаваньне

[рэдагаваць крыніцу]

А калі і чаму перайменавалі вёску? ФКДАРБ кажа пра тое, што цэнтар Мардашавіцкага сельсавету да 1954 году ўжо знаходзіўся ў вёсцы з назвай Мардахі. Але чаму тады назва сельсавету Мардашавіцкі (Мардашевичский)? Хутчэй за ўсё гэта памылка, бо ў «Адм.-тэр. уладк. БССР» (т. 1, с. 299) згадваецца Мардашавіцкі сельсавет (Мордашевичский) з цэнтрам у вёсцы Мардашавічы (Мордашевичи). Тое самае і ў «Адм.-тэр. уладк. БССР» (т. 2, с. 196): Мардашавіцкі сельсавет (Мордашевичский) з цэнтрам у вёсцы Мардашавічы (Мордашевичи) 16.7.1954 г. быў перайменаваны ў Пірагоўскі. Таксама і ў «БССР. Адм.-тэр. падзел» (1 выд., с. 79) згадваецца Мардашавіцкі сельсавет (Мордашевичский) з цэнтрам у вёсцы Мардашавічы (Мордашевичи). Атрымліваецца, што вёску ўсё ж перайменавалі пасьля 1954 году. А як да гэтага часу яна называлася? Адкуль назва Мардашовічы? З расейскай мовы назва Мордашевичи ня як ня можа пераўтварыцца ў Мардашовічы. Пры гэтым апошні варыянт у Google зусім не сустракаецца, у адрозьненьні ад варыянту Мардашавічы. Асабіста я лічу, што пакуль больш слушным варыянтам застаецца назва Мардашавічы. Як варыянт яшчэ можна паглядзець, што пішуць пра гэтую вёску ў Памяці Дубровенскага раёну ці дачакацца чарговага тому «Гарады і вёскі Беларусі» пра населеныя пункты Віцебскай вобласьці. --Ліцьвін (гутаркі) 14:47, 8 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Працягнем. Адзін добры чалавек паглядзеў, што пішуць пра гэтую вёску ў Памяці Дубровенскага раёну. Яна ўпершыню згадваецца ў судовай справе 1534 году як Магдашавічы (Магдашевичи). А вось у расейскія часы яна ўжо пачала называцца Мардашавічы (Мордашевичи). Пасьля 1954 году вёска была перайменаваная ў Мардахі. У такой грунтоўнай працы як «Слоўнік назваў населеных пунктаў» факт перайменаваньня зусім ня згадваецца. Мне ўся гэтая гісторыя нагадвае гісторыю з Шацілавічамі/Шацілкамі. Таму хутчэй за ўсё назва Мардахі таксама скарочаная форма. Як усё магло адбывацца: нейкі неадукаваны прышлы супрацоўнік мясцовага сельсавету пачаў пісаць так «як кажуць жыхары» і ён нават і падумаць ня мог, што гэтая назва ўсяго толькі скарочаная мянушка. І яшчэ адзін момант. У артыкуле напісана, што вёска ўпершыню згадваецца ў 1534 годзе пад назвай Мардашовічы і далей ідзе спасылка на першы том «Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі». Дык вось нідзе ў атлясе не гаворыцца пра тое, што вёска ўпершыню згадваецца ў 1534 годзе менавіта пад назвай Мардашовічы. Так, назва Мардашовічы згадваецца, але гэта прамы пераклад «назвы паводле крыніцаў Мордошовичи». А вось адкуль аўтары ўзялі апошнюю назву? Бо нават у другім томе «Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі» гэтая вёска згадваецца пад назвай Мардашавічы. У выніку маем наступную сытуацыю: спачатку былі Магдашавічы (часы ВКЛ), потым Мардашавічы (часы Расейскай імпэрыі) і затым Мардахі (савецкія часы). Цікава будзе паглядзець, што будзе напісана пра гэтую вёску ў чарговым томе «Гарады і вёскі Беларусі». --Ліцьвін (гутаркі) 00:01, 17 траўня 2019 (MSK)[адказаць]

Набыў чарговую кнігу «Гарады і вёскі Беларусі» — 10/2. У кнізе зьмяшчаюцца артыкулы пра населеныя пункты да Докшыцкага раёну. Трэба яшчэ адзін год чакаць... --Ліцьвін (гутаркі) 21:23, 18 траўня 2019 (MSK)[адказаць]

Абяцаюць, што чарговая кніга (10/3) будзе ўжо ў верасьні 2019 году. Кніга будзе ўключаць у сябе зьвесткі пра населеныя пункты пяці раёнаў. --Ліцьвін (гутаркі) 12:11, 27 траўня 2019 (MSK)[адказаць]

Набыў кнігу 10/3. Тамака сьцьвярджаецца, што перайменаваньне адбылося да 1946 году. Раней вёска называлася Мардашэвічы. Сельсавет адпаведна мае назву Мардашэвіцкі. --Ліцьвін (гутаркі) 01:39, 18 студзеня 2020 (+03)[адказаць]