Ордэн падвойнага Белага крыжа
| Ордэн падвойнага Белага крыжа | |||
| I ступені | |||
|---|---|---|---|
|
| |||
| II ступені | |||
|
| |||
| III ступені | |||
|
| |||
| Арыгінальная назва | Rad Bieleho dvojkríža | ||
| Краіна | Славаччына | ||
| Тып | ордэн | ||
| Каму ўручаецца | замежным грамадзянам | ||
| Статус | уручаецца | ||
| Статыстыка | |||
| Дата заснаваньня | 2 лютага 1994 | ||
| Чарговасьць | |||
| Малодшая ўзнагарода | Ордэн Андрэя Глінкі | ||
Ордэн падвойнага Белага крыжа (па-славацку: Rad Bieleho dvojkríža) — першая па старшынстве славацкая дзяржаўная ўзнагарода, прызначаная выключна для замежных грамадзянаў. Ордэн Людавіта Штура ўсталяваны законам № 37/1994 2 лютага 1994 году.
Ім узнагароджваюць грамадзянаў іншых дзяржаваў за выбітныя заслугі па ўсебаковым разьвіцьці стасункаў між дзяржавамі, пашырэньне правоў і магчымасьцяў Славацкай Рэспублікі ў міжнародных стасунках і заслугі ў распаўсюджваньні добрага імя Славаччыны па-за яе межамі.
Клясы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ордэн мае грамадзянскую і вайсковую катэгорыі, якія падзяляюцца на тры клясы.
- Ордэн падвойнага Белага крыжа 1 клясы
Знак ордэна носяць на ордэнскай наплечнай стужцы. Зорку ордэну носяць на грудзёх.
- Ордэн падвойнага Белага крыжа 2 клясы
Знак ордэна носяць на шыйнай стужцы. Зорку носяць на грудзёх.
- Ордэн падвойнага Белага крыжа 3 клясы
Знак ордэна носяць на шыйнай стужцы.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Zákon NR SR o štátnych vyznamenaniach (славацк.). Prezident SR. Праверана 7 лютага 2014 г.
- Predpis č. 522/2008 Z. z. Zákon o vyznamenaniach Slovenskej republiky (славацк.). Zákony pre ľudí. Праверана 7 лютага 2014 г.